Logo Polskiego Radia
Print

На могілках Росы ў Вільні аднавілі чарговы польскі помнік

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.10.2017 11:01
На віленскай нэкраполіі адноўлены помнік прафэсару Віленскага ўнівэрсытэта Пятру Славіньскаму.
PAP/Darek Delmanowicz

На могілках Росы ў Вільні аднавілі чарговы помнік
На віленскіх могілках Росы паставілі адноўлены помнік прафэсару Віленскага ўнівэрсытэта Пятра Славіньскага. Надмагільле адноўленае дзякуючы намаганьнм журналістаў і слухачоў Радыя з-над Віліі, адзінай польскай радыёстанцыі ў Вільні.
“Росы – гэта адчыненая кніга гісторыі”, - гаворыць старшыня грамадзкага камітэту апекі над Стырымі Росамі Аліцыя Клімашэўская. Яна таксама падкрэсьліла, што гэта важная ініцыятыва для жыхароў Вільні. “Мы памятаем толькі пра Пілсудзкіх, Вівульскага, але ёсьць таксама людзі, якія тут працавалі, і пра іх нельга забываць”, - дадае Клімашэўская.
Пётр Славіньскі быў шматгадовым кіраўніком Віленскай астранамічнай абсэрваторыі. Сродкі на аднаўленьне яго магілы зьбіралі журналісты і слухачы Радыё з-над Віліі. Таксама яны прыбіралі могілкі Росы. Дзякуючы грамадзкім арганізацыям і працаўнікам польскай амбасады ў Вільні цягам некалькіх тыдняў удалося ўпарадкаваць каля 13 тысяч магіл.
Могілкі Росы ў Вільні ўзьніклі на пачатку ХІХ стагодзьдзя. На іх пахаваныя многія прадстаўнікі польскай навукі, культуры і мастацтва. У маўзалеі “Маці і сэрца сына” ў 1936 годзе было пахаванае сэрца Юзэфа Пілсудзкага. Могілкі зьяўляюцца найстарэйшай віленскай нэкраполіяй.

На віленскіх могілках Росы паставілі адноўлены помнік прафэсару Віленскага ўнівэрсытэта Пятру Славіньскаму. Надмагільле адноўленае дзякуючы намаганьнм журналістаў і слухачоў Радыя з-над Віліі, адзінай польскай радыёстанцыі ў Вільні.

“Росы – гэта адчыненая кніга гісторыі”, - гаворыць старшыня грамадзкага камітэту апекі над Стырымі Росамі Аліцыя Клімашэўская. Яна таксама падкрэсьліла, што гэта важная ініцыятыва для жыхароў Вільні. “Мы памятаем толькі пра Пілсудзкіх, Вівульскага, але ёсьць таксама людзі, якія тут працавалі, і пра іх нельга забываць”, - дадае Клімашэўская.

Пётр Славіньскі быў шматгадовым кіраўніком Віленскай астранамічнай абсэрваторыі. Сродкі на аднаўленьне яго магілы зьбіралі журналісты і слухачы Радыё з-над Віліі. Таксама яны прыбіралі могілкі Росы. Дзякуючы грамадзкім арганізацыям і працаўнікам польскай амбасады ў Вільні цягам некалькіх тыдняў удалося ўпарадкаваць каля 13 тысяч магіл.

Могілкі Росы ў Вільні ўзьніклі на пачатку ХІХ стагодзьдзя. На іх пахаваныя многія прадстаўнікі польскай навукі, культуры і мастацтва. У маўзалеі “Маці і сэрца сына” ў 1936 годзе было пахаванае сэрца Юзэфа Пілсудзкага. Могілкі зьяўляюцца найстарэйшай віленскай нэкраполіяй.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт