Logo Polskiego Radia
Print

На ядзерным палігоне ў Паўночнай Карэі загінулі 200 чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.10.2017 14:13
Зрушэньне горных парод магло быць выклікана ядзерным выпрабаваньнем, праведзеным 3 верасьня.
photo: pixabay.com/CC0

На ядзерным палігоне ў Паўночнай Карэі загінулі 200 чалавек
У выніку абвальваньня тунэлю на паўночнакарэйскім ядзерным палігоне Пунгеры загінулі каля 200 чалавек. Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае KBS World Radio са спасылкай на дадзеныя японскага тэлеканала Asahi TV.
Аварыя адбылася яшчэ 10 верасьня, аднак інфармацыя аб ёй зьявілася толькі цяпер. Па дадзеных крыніц, на будове абрынуліся канструкцыі тунэлю, у выніку чаго ў падземнай пастцы апынуліся каля 100 рабочых. Пасьля гэтага адбыўся паўторны зрух горных парод і новы абвал, з-за якога загінулі каля 100 ратавальнікаў.
Зрушэньне горных парод магло быць выклікана ядзерным выпрабаваньнем, праведзеным 3 верасьня. Тады Пхэньян афіцыйна абвясьціў аб пасьпяховым выпрабаваньні вадароднай бомбы. Дадзены боезарад прызначаны для аснашчэньня міжкантынэнтальных балістычных ракет (МБР). Уцечкі радыяцыі падчас выпрабаваньняў зафіксавана не было.
У гэты ж дзень паўднёвакарэйскае агенцтва Ёнхап паведамляла, што ў КНДР зафіксаваны землятрус магнітудай 5,6. У Сэуле выказалі здагадку, што гэта зьвязана з ядзерным выпрабаваньнем.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт