Logo Polskiego Radia
Print

ІД узяла на сябе адказнасьць за тэракт на Манхэтане

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.11.2017 11:55
Зьвязаныя з арганізацыяй сайт „Аль Наба” паведаміў, што кіроўца фургона быў „адным з жаўнераў халіфата”.
PAP/EPA/JUSTIN LANE

ІД узяла на сябе адказнасьць за тэракт на Манхэтане
Зьвязаныя з арганізацыяй сайт „Аль Наба” паведаміў, што кіроўца фургона быў „адным з жаўнераў халіфата”.
Тэрарыстычная арганізацыя „Ісламская дзяржава” узяла на сябе адказнасьць за тэракт на Манхэтане. Нагадаем, у аўторак у Нью-Ёрку тэрарыст уехаў фургонам у карыстальнікаў веласіпеднай дарожкі. У выніку загінулі 8 чалавек, параненыя былі больш за 10.
Кіроўцам фургона, які наехаў на пешаходаў на Манхэтане, а пазьней сутыкнуўся са школьным аўтобусам быў 29-гадовы выхадзец з Узбэкістана Сайфуло Саіпаў.
Сьледчыя кажуць, што мужчына плянаваў забіць яшчэ больш людзей на Бруклінскім мосьце.
Зьвязаныя з арганізацыяй сайт „Аль Наба” паведаміў, што кіроўца быў „адным з жаўнераў халіфата”.
Затрыманаму тэрарысту пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне, хоць пракурор Нью-Ёрку ня выключыў, што ён можа быць таксама прысуджаны да найвышэйшай меры пакараньня.
аз

Тэрарыстычная арганізацыя „Ісламская дзяржава” узяла на сябе адказнасьць за тэракт на Манхэтане. Нагадаем, у аўторак у Нью-Ёрку тэрарыст уехаў фургонам у людзей, якія рухаліся па веладарожцы. У выніку загінулі 8 чалавек, параненыя былі больш за 10.

Кіроўцам фургона, які наехаў на пешаходаў на Манхэтане, а пазьней сутыкнуўся са школьным аўтобусам, быў 29-гадовы выхадзец з Узбэкістана Сайфуло Саіпаў.
Сьледчыя кажуць, што мужчына плянаваў забіць яшчэ больш людзей на Бруклінскім мосьце.

Зьвязаныя з так званай Ісламскай дзяржавай сайт „Аль Наба” паведаміў, што кіроўца быў „адным з жаўнераў халіфата”.

Затрыманаму тэрарысту пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне, хоць пракурор Нью-Ёрку ня выключыў, што ён можа быць прысуджаны да найвышэйшай меры пакараньня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт