Logo Polskiego Radia
Print

Расея ў адказ на „сьпіс Магніцкага” забараніла ўезд дзясяткам канадцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.11.2017 14:01
МЗС Расей: Масква ўвяла абмежаваньні, грунтуючыся на „прынцыпе ўзаемнасьці”.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.PAP/EPA/MICHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL / POOL

Расея ў адказ на „сьпіс Магніцкага” забараніла ўезд дзясяткам канадцаў
МЗС Расей: Масква ўвяла абмежаваньні, грунтуючыся на „прынцыпе ўзаемнасьці”.
Расея забараніла ўезд дзясяткам грамадзян Канады. Такія меры былі прынятыя ў адказ на санкцыі Канады супраць 30 расейцаў, унесеных у мясцовую вэрсію „сьпісу Магніцкага”.
Як заявіла прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава, Масква ўвяла абмежаваньні, грунтуючыся на „прынцыпе ўзаемнасьці”.
Пра санкцыі супраць шэрагу расейскіх грамадзян стала вядома ў пятніцу. Сярод фігурантаў санкцыйнага сьпісу — кіраўнік Сьледчага камітэту Расеі Аляксандр Бастрыкін і былы начальнік Сьледчага камітэту пры Міністэрстве ўнутраных спраў Расеі Аляксей Анічын. Штрафныя меры ўвялі й супраць судзьдзі Сяргея Падапрыгорава — у 2008 годзе ён пастанавіў арыштаваць Магніцкага.
Усе банкаўскія рахункі фігурантаў чорнага сьпісу на тэрыторыі Канады будуць замарожаны. Ім таксама нельга будзе выдаць палітычны прытулак на тэрыторыі краіны.
„Акт Магніцкага” быў прыняты Кангрэсам ЗША ў канцы 2012 году. Дакумэнт назвалі ў памяць пра юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага. Ён раскрыў схему буйных крадзяжоў з расейскага бюджэту. Расейскія ўлады абвінавацілі юрыста ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Ён памёр у маскоўскім СІЗА ў 2009 годзе.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт