Logo Polskiego Radia
Print

Тысячы імігрантаў могуць быць дэпартаваныя з ЗША

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.11.2017 16:10
Законы зьменяцца на пачатку студзеня.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Сотні тысяч імігрантаў з Цэнтральнай Амэрыкі, а таксама Гаіці, што пражываюць у ЗША, могуць страціць ахову ад дэпартацыі. Амэрыканскія СМІ паведамляюць, што ўлады рыхтуюць увядзеньне зьменаў у законы.

У 1990 годзе ЗША ўвялі праграму часовай аховы ад дэпартацыі. Яна ахоплівае людзей з краін, якія прызнаюцца нестабільнымі. На дадзены момант праграма датычыць трохсот тысяч чалавек, якія пераважна трапілі ў ЗША нелегальна, але закон дазваляў ім застацца на тэрыторыі дзяржавы. Гэта грамадзяне Гаіці, Сальвадору, Гандурасу або Нікарагуа.

Дзярж-сакратар Рэкс Тылерсан заявіў, што няма аргумэнтаў за тое, каб праграму працягваць. Законы зьменяцца на пачатку студзеня.

Дональд Трамп падчас выбарчай кампаніі заяўляў, што асобы, якія прабываюць у ЗША нелегальна, будуць дэпартаваныя.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт