Logo Polskiego Radia
Print

У Летуве прадставілі плян дапамогі Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.11.2017 18:32
З 2018 года цягам дзесяці гадоў прапануецца выдзеліць Кіеву 50 млрд эўра для малога й сярэдняга бізнэсу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Летувіскія палітыкі прадставілі ў Сэйме краіны амбасадарам краін-удзельніц Праграмы Ўсходняга партнэрства плян дапамогі Ўкраіне. З 2018 года на працягу дзесяці гадоў палітыкі прапануюць выдзеліць Украіне 50 млрд эўра для заахвочваньня малога й сярэдняга бізнэсу.

Летувіскі міністар замежных спраў Лінас Лінкявічус адзначыў неабходнасьць больш хуткага аказаньня дапамогі Ўкраіне.

«Нам вельмі важна, каб дапамога, якая трапляе ва Ўкраіну, была эфэктыўнай, каб донары ахвотна вылучалі для гэтага сродкі, каб іх не палохалі праявы бюракратыі й карупцыі, якія яшчэ ёсьць. Адначасова мы бачым, што час не зьяўляецца нашым саюзьнікам, бо людзі стаміліся ад вайны, ад бюракратыі, ад пакут», – сказаў кіраўнік МЗС Летувы.

Раней эўракамісар Ёханэс Хан заяўляў, што Эўракамісія ўжо цяпер мае неабходныя прылады для выкананьня доўгатэрміновага пляна дапамогі Ўкраіне.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт