Logo Polskiego Radia
Print

У гарадах Расеі прайшлі эвакуацыі пасьля паведамленьняў аб бомбах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.11.2017 18:07
Ананімныя паведамленьні паступілі ў дзясяткі гандлёвых цэнтраў, школаў, спартыўных аб'ектаў.
pixabay.com/CC0 Public Domain

У некалькіх гарадах Расеі ў аўторак, 7 лістапада, прайшлі эвакуацыі пасьля ананімных паведамленьняў аб падкладзеных бомбах у будынках.
Так, у Маскве ратавальнікі вывелі амаль дзьве тысячы чалавек са стадыёна «Алімпійскі».

У той жа час у Пензе эвакуяваныя навучэнцы некалькіх школ і гімназій, а ў Ніжнім Ноўгарадзе прыпыненыя заняткі ў адным зь мясцовых унівэрсытэтаў.

У Омску, Сургуце й Ніжнявартаўску ананімныя паведамленьні паступілі ў дзясяткі гандлёвых цэнтраў, а таксама ў некалькі школ.

паводле риа новости/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт