Logo Polskiego Radia
Print

Швэды купяць амэрыканскія комплексы Patriot

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.11.2017 13:11
Комплексы Patriot заменяць састарэлыя сыстэмы Hawk.
Зэнітны ракетны комплекс сярэдняга радыюсу дзеяньня PatriotЗэнітны ракетны комплекс сярэдняга радыюсу дзеяньня PatriotDarkone/wikipedia.org/CC BY-SA 2.5

Швэдзкі ўрад паведаміў, што купіць у амэрыканцаў зэнітна-ракетныя комплексы сярэдняга радыюсу дзеяньня Patriot. Канчатковы кошт кантракту ацэньваецца ў 10 мільярдаў эўра.

Такім чынам Швэцыя адмовілася ад француска-італьянскай сыстэмы супрацьракетнай абароны SAMP/T.

Новая мабільная сыстэма супрацьпаветранай абароны павінна даць Швэцыі магчымасьць супрацьстаяць расейскім ракетным комплексам кароткага радыюсу дзеяньня „Іскандэр”, якія разьмешчаныя ў Калінінградзкай вобласьці.

Комплексы Patriot паступяць на ўзбраеньне швэдзкіх батальёнаў супрацьпаветранай абароны не пазьней за 2025 год і заменяць састарэлыя сыстэмы Hawk.

аз

Швэды купяць амэрыканскія комплексы Patriot

Комплексы Patriot заменяць састарэлыя сыстэмы Hawk.

Швэдзкі ўрад паведаміў, што купіць у амэрыканцаў зэнітнага ракетныя комплексы сярэдняга радыюсу дзеяньня Patriot. Канчатковы кошт дамовы ацэньваецца ў 10 мільярдаў эўра.

Такім чынам Швэцыя адмовілася ад француска-італьянскай сыстэмы супрацьракетнай абароны SAMP/T.

Новая мабільнай сыстэма супрацьпаветранай абароны павінна даць Швэцыі магчымасьць супрацьстаяць расейскім ракетным комплексам кароткага радыюсу дзеяньня „Іскандэр”, якія разьмешчаны ў Калінінградзкай вобласьці.

Комплексы Patriot стануць паступяць на ўзбраеньне швэдзкіх батальёнаў супрацьпаветранай абароны не пазьней за 2025 год і заменяць састарэлыя сыстэмы Hawk.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт