Logo Polskiego Radia
Print

Нарвэжцы супраць фільму пра Брэйвіка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.11.2017 16:01
Ініцыятары кампаніі пераконваюць, што стужка можа праславіць фанатычнага забойцу.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Skitterphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нарвэжцы супраць фільму пра Брэйвіка
Ініцыятары кампаніі пераконваюць, што стужка можа праславіць фанатычнага забойцу.
Больш за 21 тысяча жыхароў Нарвэгіі падпісалі пэтыцыю супраць плянаў зьняцьця фільму аб разьні на востраве Ўтоя, якая адбылася ў ліпені 2011 году. Здымкі да фільма павінны пачацца цягам бліжэйшых тыдняў.
Ініцыятары кампаніі пераконваюць, што стужка ўзьнікне зарана й існуе рызыка, што яна праславіць фанатычнага забойцу. Нагадаем, Андэрс Брэйвік быў прысуджаны да 21 гадоў зьняволеньня й цяпер адбывае пакараньне ў турме.
Фільм, які плянуе зьняць амэрыканскі Netflix павінен быць адаптацыяй вядомага рамана „Адзін з нас”, аўтарства нарвэскай пісьменьніцы Оснэ Сэйерсрад (Åsne Seierstad ).
Рэжысэр стужкі Пол Грынграс (Paul Greengrass), пераконвае, што фільм будзе зьняты з павагай да пачуцьцяў усіх, хто пацярпеў ад гэтай трагедыі.
На яго рэалізацыю Нарвэскі інстытут кіно прызначыў амаль два мільёны эўра.
У выніку тэрактаў, якія адбыліся 22 ліпеня 2011 году ў Осла й на высьпе Ўтоя загінулі ў агульнай складанасьці 77 чалавек.
аз

Больш за 21 тысяча жыхароў Нарвэгіі падпісалі пэтыцыю супраць плянаў зьняцьця фільму аб разьні на высьпе Ўтоя, якая адбылася ў ліпені 2011 году. Здымкі да фільма павінны пачацца цягам бліжэйшых тыдняў.

Ініцыятары кампаніі пераконваюць, што стужка ўзьнікне зарана, існуе рызыка, што яна праславіць фанатычнага забойцу. Нагадаем, Андэрс Брэйвік быў прысуджаны да 21 гадоў зьняволеньня й цяпер адбывае пакараньне ў турме.

Фільм, які плянуе зьняць амэрыканскі Netflix, павінен быць адаптацыяй вядомага рамана „Адзін з нас”, аўтарства нарвэскай пісьменьніцы Оснэ Сэйерстад (Åsne Seierstad).

Рэжысэр стужкі Пол Грынграс (Paul Greengrass), пераконвае, што фільм будзе зьняты з павагай да пачуцьцяў усіх, хто пацярпеў ад гэтай трагедыі. На яго рэалізацыю Нарвэскі інстытут кіно прызначыў амаль два мільёны эўра.

У выніку тэрактаў, якія адбыліся 22 ліпеня 2011 году ў Осла й на высьпе Ўтоя загінулі ў агульнай складанасьці 77 чалавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт