Logo Polskiego Radia
Print

Турцыя адклікала з пасады ¼ сваіх дыпляматаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.11.2017 12:00
Паводле турэцкага ўраду яны мелі сувязі з арганізатарамі леташняга путчу.
PAP/EPA/PAVEL GOLOVKIN / POOL

Турцыя адклікала з пасады ¼ сваіх дыпляматаў – паінфармаваў міністар замежных спраў Мэўлют Чавусоглу. Паводле турэцкага ўраду яны мелі сувязі з арганізатарамі леташняга путчу.
Мэўлют Чавусоглу казаў, што рашэньне было прынятае на аснове верагодных дакумэнтаў. Ён дадаў, што невялікая колькасьць дыпляматаў, якія вяртаюцца да працы ў міністэрстве, гэта доказ, што памылкі няма.
Хоць з моманту няўдалага перавароту ў Турцыі мінула ўжо амаль паўтары году, у краіне надалей працягваецца апэрацыя па пошуку ўсіх зьвязаных з путчам асоб. Да гэтага часу за ўдзел у перавароце арыштавана каля 50 тысяч чалавек, а 150 тысяч па гэтай прычыне звольненыя з працы і прыпыненыя ў абавязках.
Праваабарончыя арганізацыі і некаторыя палітыкі баяцца, што прэзыдэнт Турцыі выкарыстоўвае путч як прэтэкст для правядзеньне чыстак сярод сваіх праціўнікаў.

Турцыя адклікала з пасады ¼ сваіх дыпляматаў – паінфармаваў міністар замежных спраў Мэўлют Чавушаглу. Паводле турэцкага ўраду яны мелі сувязі з арганізатарамі леташняга путчу.

Мэўлют Чавушаглу казаў, што рашэньне было прынятае на аснове верагодных дакумэнтаў. Ён дадаў, што невялікая колькасьць дыпляматаў, якія вяртаюцца да працы ў міністэрстве, гэта доказ, што памылкі няма.

Хоць з моманту няўдалага перавароту ў Турцыі мінула ўжо амаль паўтары году, у краіне надалей працягваецца апэрацыя па пошуку ўсіх зьвязаных з путчам асоб. Да гэтага часу за ўдзел у перавароце арыштавана каля 50 тысяч чалавек, а 150 тысяч па гэтай прычыне звольненыя з працы і прыпыненыя ў абавязках.

Праваабарончыя арганізацыі і некаторыя палітыкі баяцца, што прэзыдэнт Турцыі выкарыстоўвае путч як прэтэкст для правядзеньне чыстак сярод сваіх праціўнікаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт