Вугаль перастае быць важнай крыніцай энэргіі на сьвеце
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
16.11.2017 12:13
Попыт на нафту таксама пакрысе будзе падаць.
photo: pixabay.com/CC0
Сьвет разьвітваецца з вугалем – паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna» На сьвеце жыве ўсё больш людзей (да 2040 году будзе іх каля 9 млрд.), расьце таксама запатрабаванасьць на электраэнэргію. Але мяняецца спосаб атрыманьня гэтай энэргіі. Напрыклад, у Кітаі, які зьяўляецца самым буйным вытворцам каменнага вугалю на сьвеце, запатрабаванасьць на гэтую сыравіну практычна зьнікне. Дзяржава паставіла перад сабою мэту атрымліваць энэргію з газу і абнаўляльных крыніц.
Попыт на энэргію найбольш дынамічна расьце ў Індыі. Аднак нават там вугаль усё менш папулярны – яго ўдзел у рынку ўпадзе з 75% у 2016 годзе да прыкладна 50% у 2040 годзе.
Попыт на нафту таксама пакрысе будзе падаць. Скажам, Кітай, які дагэтуль быў лідарам у спажываньні нафты, аддасьць пальму першынства Індыі. Тым ня менш, на думку Міжнароднага энэргетычнага агенцтва, эра нафты яшчэ не закончылася. Найбольш гэтай сыравіны будзе выкарыстоўвацца ў Злучаных Штатах Амэрыкі, і там таксама будзе адбывацца вытворчасьць вялікай долі дадзенай сыравіны.
Dziennik Gazeta Prawna/нг