Logo Polskiego Radia
Print

Грэцыя змагаецца з наступствамі праліўных дажджоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.11.2017 16:00
Павялічваецца колькасьць зьніклых у заходняй Атыцы, дзе агулам загінула шаснаццаць чалавек.
PAP/EPA/VASSILIS PSOMAS

Грэцыя змагаецца з наступствамі праліўных дажджоў. У некалькіх рэгіёнах зачыненыя школы, частка дарог непраезная. Павялічваецца колькасьць зьніклых у заходняй Атыцы. Агулам там загінула шаснаццаць чалавек, а страты ацэньваюцца на тры мільярды эўра.
Праліўныя дажджы ў Грэцыі ідуць ужо некалькі дзён. Найцяжэйшая сытуацыя надалей захоўваецца ў двух раёнах у заходняй частцы рэгіёну Атыка, дзе наступствы паводкі дапамагае ліквідаваць войска. Кавалкі асфальту і пліт, зьнішчаныя аўтамабілі, павырываныя з каранямі дрэвы блякуюць дарогі і пляцы.
Мэр Мандры сьцьвердзіла, што ваколіца выглядае як пасьля бамбардзіроўкі, а зьнішчаныя больш за 1500 дамоў і крамаў. Балота, якое з бліжэйшых узвышшаў прынёс паток вады, накрыла большасьць будынкаў. Працягваецца пошук шасьці чалавек.

У некалькіх рэгіёнах зачыненыя школы, частка дарог непраезная. Павялічваецца колькасьць зьніклых у заходняй Атыцы. Агулам там загінула шаснаццаць чалавек, а страты ацэньваюцца на тры мільярды эўра.

Праліўныя дажджы ў Грэцыі ідуць ужо некалькі дзён. Найцяжэйшая сытуацыя надалей захоўваецца ў двух раёнах у заходняй частцы рэгіёну Атыка, дзе наступствы паводкі дапамагае ліквідаваць войска. Кавалкі асфальту і пліт, зьнішчаныя аўтамабілі, павырываныя з каранямі дрэвы блякуюць дарогі і пляцы.

Мэр Мандры сьцьвердзіла, што ваколіца выглядае як пасьля бамбардзіроўкі, а зьнішчаныя больш за 1500 дамоў і крамаў. Балота, якое з бліжэйшых узвышшаў прынёс паток вады, накрыла большасьць будынкаў. Працягваецца пошук шасьці чалавек.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт