Logo Polskiego Radia
Print

ЗША плянуюць прадаць зброю Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.11.2017 18:01
З такой рэкамэндацыяй выступіў Савет нацыянальнай бясьпекі (СНБ) краіны.
Foto: Chip Somodevilla/PAP/EPA.

СНБ ЗША будзе рэкамэндаваць прэзыдэнту краіны Дональду Трампу прадставіць Украіне фінансаваньне для набыцьця амэрыканскай зброі. Гэта мусіць умацаваць абароназдольнасьць краіны перад расейскай агрэсіяй.

Пра гэта паведаміў у суботу амэрыканскі тэлеканал ABC са спасылкай на крыніцу ў Дзяржаўным дэпартамэнце. Рашэньне выдзеліць Кіеву 47 мільёнаў даляраў у выглядзе бязвыплатнага крэдыту было прынятае бліжэйшымі памочнікамі Трампа з СНБ у мінулы аўторак. Гаворка ідзе аб продажы Ўкраіне сучаснага супрацьтанкавага ракетнага комплексу тыпу «Джавэлін». Пастаўкі зброі павінны быць завізаваная прэзыдэнтам і Кангрэсам.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт