Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія заступаецца за жанчын

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.11.2017 16:17
Брусэль зьвяртае ўвагу на разрыў у заработнай плаце паміж мужчынамі й жанчынамі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Эўракамісія заступаецца за жанчыны
Брусэль зьвяртае ўвагу на разрыву паміж мужчынамі й жанчынамі ў заработнай плаце.
Эўракамісія настойвае, каб краіны ЭЗ ліквідавалі разрыву ў заработнай плаце паміж мужчынамі й жанчынамі, падкрэсьліваючы, што цягам апошніх гадоў гэтыя адрозьненьні ня зьменшыліся.
Паводле дадзеных Брусэля, жанчыны ў Эўразьвязе зарабляюць у сярэднім на 16,3% менш, чым мужчыны. Сытуацыя мяняецца ў залежнасьці ад краіны. У Польшчы гэтыя адрозьненьні невялікія й таму краіна апынулася на высокім, то бок пятым месцы ў супольнасьці.
Найбольшыя адрозьненьні зафіксаваныя ў Эстоніі - амаль 27%. Розьніцы, якія складаюць больш за 20% зафіксаваныя ў Чэхіі, Нямеччыне, Аўстрыі й Вялікабрытаніі. Лепш сытуацыя выглядае ў Італіі й Люксэмбургу, дзе жанчыны зарабляюць на 5,5% менш, чым мужчыны. У Румыніі, Бэльгіі і ў Польшчы гэтая розьніца складае 7,7%.
Эўракамісія таксама зьвярнула ўвагу на невялікую колькасьць жанчынаў на кіруючых пасадах, што зьяўляецца адным з фактараў, які ўплывае на разрыў у памеры зарплаты паміж мужчынамі й жанчынамі.
аз

Эўракамісія настойвае, каб краіны ЭЗ ліквідавалі разрыў у заработнай плаце паміж мужчынамі й жанчынамі, падкрэсьліваючы, што цягам апошніх гадоў гэтыя адрозьненьні ня зьменшыліся.

Паводле дадзеных Брусэля, жанчыны ў Эўразьвязе зарабляюць у сярэднім на 16,3% менш, чым мужчыны. Сытуацыя мяняецца ў залежнасьці ад краіны. У Польшчы гэтыя адрозьненьні невялікія, і таму краіна апынулася на высокім, то бок пятым месцы ў супольнасьці.

Найбольшыя адрозьненьні зафіксаваныя ў Эстоніі - амаль 27%. Розьніцы, якія складаюць больш за 20%, зафіксаваныя ў Чэхіі, Нямеччыне, Аўстрыі й Вялікабрытаніі. Лепш сытуацыя выглядае ў Італіі й Люксэмбургу, дзе жанчыны зарабляюць на 5,5% менш, чым мужчыны. У Румыніі, Бэльгіі і ў Польшчы гэтая розьніца складае 7,7%.

Эўракамісія таксама зьвярнула ўвагу на невялікую колькасьць жанчын на кіруючых пасадах, што зьяўляецца адным з фактараў, які ўплывае на разрыў у памеры зарплаты паміж мужчынамі й жанчынамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт