Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісар: Адносіны зь Беларусьсю ўмацоўваюцца й паляпшаюцца

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.11.2017 12:03
«Па Беларусі застаюцца пытаньні ў сувязі са сьмяротным пакараньнем і парушэньнямі правоў чалавека».
Эўракамісар па пытаньнях палітыкі пашырэньня й добрасуседзтва Ёханэс Хан Эўракамісар па пытаньнях палітыкі пашырэньня й добрасуседзтва Ёханэс Хан PAP/EPA/GEORGI LICOVSKI

Эўракамісар: Адносіны зь Беларусьсю ўмацоўваюцца й паляпшаюцца
Адносіны зь Беларусьсю ўмацоўваюцца й паляпшаюцца – такое меркаваньне эўракамісар па пытаньнях палітыкі пашырэньня й добрасуседзтва Ёханэс Хан выказаў на сустрэчы з журналістамі краін Усходняга партнэрства ў Брусэлі.
У Хана спыталіся пра яго стаўленьне да таго, што Беларусь на саміце ў сталіцы Бэльгіі прадстаўляе не Аляксандр Лукашэнка, а міністар замежных справаў Уладзімір Макей.
«Краіна сама вырашае, хто яе будзе прадстаўляць. У нас добрыя адносіны з Макеем. Няма ніякага нэгатыву, што прыедзе ён. Адносіны зь Беларусьсю ўмацоўваюцца й паляпшаюцца», – сказаў Хан.
Ён адзначыў, што адносіны з афіцыйным Менскам выбудоўваюцца на ўзаемавыгаднай аснове. «Гэта не пагроза Расеі. Калі я прачынаюся раніцай, то не гляджу на карту, ня тыкаю ў тыя краіны, якія да нас яшчэ не далучыліся, а потым не званю з прапановай далучыцца. Мы шукаем, што выгадна абодвум бакам», – сказаў Хан.
Ён адзначыў, што па Беларусі застаюцца пытаньні ў сувязі з захаваньнем сьмяротнага пакараньня й парушэньняў правоў чалавека.

Адносіны зь Беларусьсю ўмацоўваюцца й паляпшаюцца – такое меркаваньне эўракамісар па пытаньнях палітыкі пашырэньня й добрасуседзтва Ёханэс Хан выказаў на сустрэчы з журналістамі краін Усходняга партнэрства ў Брусэлі.

У Хана спыталіся пра яго стаўленьне да таго, што Беларусь на саміце ў сталіцы Бэльгіі прадстаўляе не Аляксандр Лукашэнка, а міністар замежных справаў Уладзімір Макей.

«Краіна сама вырашае, хто яе будзе прадстаўляць. У нас добрыя адносіны з Макеем. Няма ніякага нэгатыву, што прыедзе ён. Адносіны зь Беларусьсю ўмацоўваюцца й паляпшаюцца», – сказаў Хан.

Ён адзначыў, што адносіны з афіцыйным Менскам выбудоўваюцца на ўзаемавыгаднай аснове. «Гэта не пагроза Расеі. Калі я прачынаюся раніцай, то не гляджу на карту, ня тыкаю ў тыя краіны, якія да нас яшчэ не далучыліся, а потым не званю з прапановай далучыцца. Мы шукаем, што выгадна абодвум бакам», – сказаў Хан.

Ён адзначыў, што па Беларусі застаюцца пытаньні ў сувязі са сьмяротным пакараньнем і парушэньнямі правоў чалавека.

паводле наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт