Logo Polskiego Radia
Print

Зьявіўся пробліск надзеі для Навальнага

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.11.2017 15:11
Судзьдзя Канстытуцыйнага суду бярэ пад увагу магчымасьць яго рэгістрацыі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты.
Избирательный штаб Алексея Навального.Избирательный штаб Алексея Навального.Автор: Dmitry Rozhkov - собственная работа, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=27445406

Зьявіўся пробліск надзеі для Навальнага
Судзьдзя Канстытуцыйнага суду бярэ пад увагу магчымасьць яго рэгістрацыі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты.
Існуе шанец на тое, што Аляксей Навальны зможа балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі. Адзін з судзьдзяў Канстытуцыйнага суду Расейскай Фэдэрацыі бярэ пад увагу магчымасьць рэгістрацыі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты асобы з умоўнай судзімасьцю.
Лідар расейскай апазыцыі, які ўжо амаль год праводзіць сваю перадвыбарчую кампанію, ня можа афіцыйна прэтэндаваць на пасаду прэзыдэнта краіны, паколькі ў мінулым быў пакараны судом.
Пра тое, што Аляксей Навальны ня можа быць зарэгістраваны паведамляла ўжо Цэнтральная выбарчая камісія. Аднак палітык падрыве палажэньні выбарчага заканадаўства, на якія спасылаюцца членаў камісіі.
Паводле Навальнага, яны супярэчаць Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі. Апазыцыянэр лічыць, што Асноўны закон абмяжоўвае выбарчыя правы выключна тых асобаў, якія адбываюць пакараньне ў месцах пазбаўленьня волі.
Цяпер меркаваньне Навальнага падтрымаў адзін з судзьдзяў Канстытуцыйнага Суду Канстанцін Араноўскі. Паводле яго, выбаршчыкі ведаюць, хто й за што быў пакараны і ўлады не павінны пазбаўляць іх права вырашаць за каго галасаваць.
Паводле расейскіх камэнтатараў, гэта пакуль адзінокае меркаваньне, але на яго аснове можа адбыцца пераасэнсаваньне палажэньняў выбарчага заканадаўства.
аз

Існуе шанец на тое, што Аляксей Навальны зможа балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі. Адзін з судзьдзяў Канстытуцыйнага суду Расейскай Фэдэрацыі бярэ пад увагу магчымасьць рэгістрацыі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты асобы з умоўнай судзімасьцю.

Лідар расейскай апазыцыі, які ўжо амаль год праводзіць сваю перадвыбарчую кампанію, ня можа афіцыйна прэтэндаваць на пасаду прэзыдэнта краіны, паколькі ў мінулым быў пакараны судом.

Пра тое, што Аляксей Навальны ня можа быць зарэгістраваны паведамляла ўжо Цэнтральная выбарчая камісія. Аднак палітык падрывaе палажэньні выбарчага заканадаўства, на якія спасылаюцца членаў камісіі.

Паводле Навальнага, яны супярэчаць Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі. Апазыцыянэр лічыць, што Асноўны закон абмяжоўвае выбарчыя правы выключна тых асобаў, якія адбываюць пакараньне ў месцах пазбаўленьня волі.
Цяпер меркаваньне Навальнага падтрымаў адзін з судзьдзяў Канстытуцыйнага

Суду Канстанцін Араноўскі. Паводле яго, выбаршчыкі ведаюць, хто й за што быў пакараны і ўлады не павінны пазбаўляць іх права вырашаць за каго галасаваць.

Паводле расейскіх камэнтатараў, гэта пакуль адзінокае меркаваньне, але на яго аснове можа адбыцца пераасэнсаваньне палажэньняў выбарчага заканадаўства.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт