Logo Polskiego Radia
Print

Зімбабвэ мае новага прэзыдэнта

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.11.2017 13:09
Ён замяніў Робэрта Мугабэ, які сышоў у адстаўку пасьля 37 гадоў кіраваньня краінай.
Новы прэзыдэнт Зімбабвэ Эмэрсан Мнангагва.Новы прэзыдэнт Зімбабвэ Эмэрсан Мнангагва. PAP/EPA/KIM LUDBROOK

Зімбабвэ мае новага прэзыдэнта
Ён замяніў Робэрта Мугабэ, які сышоў у адстаўку пасьля 37 гадоў кіраваньня краінай.
Новы прэзыдэнт Зімбабвэ абяцае барацьбу з карупцыяй, кампэнсацыі для раскулачаных фэрмэраў й правядзеньне ў краіне выбараў у будучым годзе. Сёньня Эмэрсан Мнангагва прыняў прэзыдэнцкую прысягу. Ён замяніў Робэрта Мугабэ, які сышоў у адстаўку ў аўторак пасьля 37 гадоў кіраваньня краінай.
75-гадовы Эмэрсан Мнангагва быў верным саюзьнікам экс-прэзыдэнта Робэрта Мугабэ яшчэ з часоў крывавай вайны за незалежнасьць у 70-х гадах мінулага стагодзьдзя.
На працягу 20 гадоў ён выконваў розныя дзяржаўныя функцыі, у тым ліку кіраўніка ведамстваў юстыцыі, фінансаў і замежных спраў. З 2014 году Мнангагва займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта краіны да часу, калі ў лістападзе бягучага году Мугабэ абвінаваціў яго ў „змове супраць ураду” й звольніў, а на яго месца прызначыў сваю жонку.
Гэта выклікала палітычны крызыс у краіне і ў выніку прымусіла 93-гадовага
Робэрта Мугабэ падаць у адстаўку з пасады прэзыдэнта.
аз


Новы прэзыдэнт Зімбабвэ абяцае барацьбу з карупцыяй, кампэнсацыі для раскулачаных фэрмэраў й правядзеньне ў краіне выбараў у будучым годзе. Сёньня Эмэрсан Мнангагва прыняў прэзыдэнцкую прысягу. Ён замяніў Робэрта Мугабэ, які сышоў у адстаўку ў аўторак пасьля 37 гадоў кіраваньня краінай.

75-гадовы Эмэрсан Мнангагва быў верным саюзьнікам экс-прэзыдэнта Робэрта Мугабэ яшчэ з часоў крывавай вайны за незалежнасьць у 70-х гадах мінулага стагодзьдзя.

На працягу 20 гадоў ён выконваў розныя дзяржаўныя функцыі, у тым ліку кіраўніка ведамстваў юстыцыі, фінансаў і замежных спраў. З 2014 году Мнангагва займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта краіны да часу, калі ў лістападзе бягучага году Мугабэ абвінаваціў яго ў „змове супраць ураду” й звольніў, а на яго месца прызначыў сваю жонку.

Гэта выклікала палітычны крызыс у краіне і ў выніку прымусіла 93-гадовага Робэрта Мугабэ падаць у адстаўку з пасады прэзыдэнта.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт