Logo Polskiego Radia
Print

Вырасла колькасьць ахвяраў тэракту ў Эгіпце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.11.2017 16:01
Выбуховае прыстасаваньне было прыведзенае ў дзеяньне ў мячэці на Сынайскай паўвысьпе.
Выбуховае прыстасаваньне было прыведзенае ў дзеяньне падчас малітвы ў мячэці.Выбуховае прыстасаваньне было прыведзенае ў дзеяньне падчас малітвы ў мячэці.PAP/EPA/STR

Вырасла колькасьць ахвяраў тэракту ў Эгіпце
Выбуховае прыстасаваньне было прыведзенае ў дзеяньне ў мячэці на Сынайскай паўвысьпе.
Вырасла колькасьць ахвяраў тэракту ў мячэці ў Эгіпце. Паводле апошніх дадзеных, загінулі 184 чалавекі, а 125 атрымалі раненьні. Такія зьвесткі падае дзяржаўнае тэлебачаньне. Раней паведамлялася пра 155 загінулых і 120 параненых.
Выбуховае прыстасаваньне было прыведзенае ў дзеяньне падчас малітвы ў мячэці на Сынайскай паўвысьпе. Затым тэрарысты адкрылі агонь па будынку.
У гэтым рэгіёне баевікі эгіпецкай фракцыі тэрарыстычнай арганізацыі „Ісламская дзяржава” ў апошні час забілі сотні паліцыянтаў і жаўнераў. Іх ахвярамі сталі таксама мірныя жыхары, якіх ісламісты абвінавацілі ў супрацы зь цяперашнімі ўладамі краіны.
Эгіпецкія ўлады на працягу многіх гадоў змагаюцца з узброенымі рухамі на Сынайскай паўвысьпе.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт