Logo Polskiego Radia
Print

У Нямеччыне сьвяточныя кірмашы - пад узмоцненай аховай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.11.2017 16:00
Выключна ўзмоцненыя сродкі бясьпекі прымененыя падчас адкрыцьця каляднага кірмашу на Брайтшайдплац у Бэрліне.
Photo: pixabay.com/CC0

Нямеччына: сьвяточныя кірмашы з узмоцненай абаронай
Выключна ўзмоцненыя сродкі бясьпекі прымененыя падчас адкрыцьця каляднага кірмашу на Брайтшайдплац у Бэрліне. У гэтым месцы 19 сьнежня мінулага году адбыўся тэракт. Тунісец Аніс Амры застрэліў польскага кіроўцу, выкраў яго грузавік і ўехаў ім у натоўп людзей, забіўшы 11 чалавек, больш за 70 параніўшы.
На гэтым тыдні будзе адчыненая большасьць калядных кірмашоў у Нямеччыне. На ўсіх уведзеныя ўзмоцненыя сродкі бясьпекі. Усе кірмашы акружаныя бэтоннымі элемэнтамі ці велізарнымі ёмкасьцямі з вадой, якія павінны стрымаць магчымую спробу ўезду вялікага грузавога аўтамабіля. Значна павялічаная колькасьць паліцэйскіх патрулёў. Паліцыянтаў у цывільнай вопратцы будзе таксама больш.
Наведвальнікі кірмашоў павінны быць падрыхтаванымі да часьцейшага і больш дакладнага кантролю. Таксама вырасла колькасьць камэр відэаназіраньняў.
Кіраўнік нямецкага МУС Томас дэ Мэзьер заклікаў немцаў не пазьбягаць сьвяточных кірмашоў. «Грамадзяне павінны быць асьцярожнымі, але не баязьлівымі. Кірмашы зьяўляюцца часткай нашага жыцьця і нашай культуры», – сказаў выданьню «Bild Zeitung» міністар Мэзьер.

У гэтым месцы 19 сьнежня мінулага году адбыўся тэракт. Тунісец Аніс Амры застрэліў польскага кіроўцу, выкраў яго грузавік і ўехаў ім у натоўп людзей, забіўшы 11 чалавек, больш за 70 параніўшы.

На гэтым тыдні будзе адчыненая большасьць калядных кірмашоў у Нямеччыне. На ўсіх уведзеныя ўзмоцненыя сродкі бясьпекі. Усе кірмашы акружаныя бэтоннымі элемэнтамі ці велізарнымі ёмкасьцямі з вадой, якія павінны стрымаць магчымую спробу ўезду вялікага грузавога аўтамабіля. Значна павялічаная колькасьць паліцэйскіх патрулёў. Паліцыянтаў у цывільнай вопратцы будзе таксама больш.

Наведвальнікі кірмашоў павінны быць падрыхтаванымі да часьцейшага і больш дакладнага кантролю. Таксама вырасла колькасьць камэр відэаназіраньняў.

Кіраўнік нямецкага МУС Томас дэ Мэзьер заклікаў немцаў не пазьбягаць сьвяточных кірмашоў. «Грамадзяне павінны быць асьцярожнымі, але не баязьлівымі. Кірмашы зьяўляюцца часткай нашага жыцьця і нашай культуры», – сказаў выданьню «Bild Zeitung» міністар Мэзьер.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт