Logo Polskiego Radia
Print

У Афганістане перахапілі партыю опію на 50 млн даляраў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.12.2017 12:17
Доля афганскага опію складае 85% на сусьветным рынку.
Мак - сыравіна для вытворчасьці опіюМак - сыравіна для вытворчасьці опіюpixabay.com/Public Domain CC0

У Афганістане перахапілі партыю опію на 50 млн даляраў.

Як адзначаецца, доля афганскага опіюму дасягае 85% на сусьветным рынку. Даходы ад продажу наркотыкаў, паводле ацэнкі амэрыканскіх ваенных, складаюць да 60% фінансаваньня групоўкі Талібан.
Апэрацыя, падчас якой былі выкарыстаныя наземныя рэйды й авіяналёты, пачалася 19 лістапада. Былі зьнішчаныя лябараторыі й заводы па вытворчасьці гераіну.
Усе захопленыя запасы опію падлягаюць зьнішчэньню.
Правінцыя Гельмэнд, разьмешчаная на мяжы з Пакістанам, лічыцца найбуйнейшым раёнам вытворчасьці опію. Большая частка гэтай тэрыторыі кантралюецца ўзброенымі атрадамі талібаў.
Пры гэтым самі талібы адмаўляюць сваё дачыненьне да вытворчасьці наркотыкаў, спасылаючыся на тое, што ў час праўленьня Талібану вытворчасьць гераіну ў краіне прыкметна зьнізілася.
Раней паведамлялася, што НАТА ў наступным годзе павялічыць колькасьць сваёй місіі ў Афганістане з 13 да 16 тыс. чалавек.

Як адзначаецца, доля афганскага опію дасягае 85% на сусьветным рынку. Даходы ад продажу наркотыкаў, паводле ацэнкі амэрыканскіх ваенных, складаюць да 60% фінансаваньня групоўкі Талібан.

Апэрацыя, падчас якой былі выкарыстаныя наземныя рэйды й авіяналёты, пачалася 19 лістапада. Былі зьнішчаныя лябараторыі й заводы па вытворчасьці гераіну.

Усе захопленыя запасы опію падлягаюць зьнішчэньню.

Правінцыя Гельмэнд, разьмешчаная на мяжы з Пакістанам, лічыцца найбуйнейшым раёнам вытворчасьці опію. Большая частка гэтай тэрыторыі кантралюецца ўзброенымі атрадамі талібаў.

Пры гэтым самі талібы адмаўляюць сваё дачыненьне да вытворчасьці наркотыкаў, спасылаючыся на тое, што ў час праўленьня Талібану вытворчасьць гераіну ў краіне прыкметна зьнізілася.

Раней паведамлялася, што НАТА ў наступным годзе павялічыць колькасьць сваёй місіі ў Афганістане з 13 да 16 тыс. чалавек.

паводле корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт