Logo Polskiego Radia
Print

Дзесяткі тысяч каталёнцаў прынялі ўдзел у «музычных пратэстах»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.12.2017 16:09
У нядзелю 10 тысяч музыкантаў патрабавалі вызваленьня затрыманых кіраўнікоў каталёнскага ўраду.
PAP/EPA/Quique Garcia

Дзесяткі тысяч каталёнцаў прынялі ўдзел у «музычных пратэстах»
Некалькі дзесяткаў тысяч каталёнцаў прынялі ўдзел у суботня-нядзельных канцэртах у Барсэлёне, якія сталі формай пратэсту супраць арыштаў палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў, якія выступалі за незалежнасьць Каталёніі.
У нядзелю 10 тысяч музыкантаў і харыстаў патрабавалі іх вызваленьня. На барсэлёнскім Гішпанскім пляцы канцэрт далі музыкі з цэлага сьвету, якія, між іншым, зайгралі творы каталёнскіх кампазытараў. Галоўнай мэтай нетыповага пратэсту было патрабаваньне вызваліць васьмярых чальцоў каталёнскага ўраду Карлеса Пуджэмонта і актывістаў незалежніцкага руху.
Некалькі дзесяткаў тысяч слухачоў крычалі: «Свабода!», «Няхай жыве рэспубліка», «Мы хочам дэмакратыі», «Вызваліць палітычных вязьняў».a

Некалькі дзесяткаў тысяч каталёнцаў прынялі ўдзел у суботня-нядзельных канцэртах у Барсэлёне, якія сталі формай пратэсту супраць арыштаў палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў, якія выступалі за незалежнасьць Каталёніі.

У нядзелю 10 тысяч музыкантаў і харыстаў патрабавалі іх вызваленьня. На барсэлёнскім Гішпанскім пляцы канцэрт далі музыкі з цэлага сьвету, якія, між іншым, зайгралі творы каталёнскіх кампазытараў. Галоўнай мэтай нетыповага пратэсту было патрабаваньне вызваліць васьмярых чальцоў каталёнскага ўраду Карлеса Пуджэмонта і актывістаў незалежніцкага руху.

Некалькі дзесяткаў тысяч слухачоў крычалі: «Свабода!», «Няхай жыве рэспубліка», «Мы хочам дэмакратыі», «Вызваліць палітычных вязьняў».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт