Logo Polskiego Radia
Print

Ерусалім і Палестынская Аўтаномія рыхтуюцца да беспарадкаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.12.2017 15:11
Улады прагназуюць, што пасьля рашэньня Д. Трампа на вуліцы выйдуць тысячы незадаволеных палестынцаў.
PAP/EPA/NADEEM KHAWER

Ерусалім і Палестынская Аўтаномія рыхтуюцца да беспарадкаў пасьля рашэньня Дональда Трампа прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля. Улады прагназуюць, што на вуліцы гарадоў выйдуць тысячы незадаволеных палестынцаў.
Ізраільскія ўлады прынялі рашэньне выслаць на вуліцы Ерусаліму і гарадоў Заходняга берагу тысячы дадатковых жаўнераў і паліцыянтаў. Улады спадзяюцца, што пасьля пятнічных вячэрніх малітваў могуць выйсьці тысячы чалавек.
Учора ў беспарадках была параненая 31 асоба, а з Сэктара Газа ў бок Ізраіля былі выпушчаныя некалькі ракет. Адна дасягнула цэлі, але ніхто не пацярпеў. Лідар радыкальнага Хамасу, які кіруе Сэктарам Газа, заклікаў да збройнага паўстаньня. Палестынскі прэзыдэнт не заклікаў да насільля, але рэзка раскрытыкаваў рашэньне Дональда Трампа і выключыў яго з далейшых мірных перамоваў на Блізкім Усходзе. «Мы лічым, што ЗША, якія сталі на адзін з бакоў, зьменшылі сваю ролю на Блізкім Усходзе. Яны ня маюць ужо ніякай ролі», – заявіў Махмуд Абас.
У сераду Дональд Трамп прызнаў Ерусалім сталіцай Ізраіля. Амэрыка стала першай краінай у сьвеце, якая гэта зрабіла. Рашэньне асудзілі амаль усе краіны Эўропы і Блізкага Ўсходу, а пахваліў толькі Ізраіль.
Ерусалім – гэта адно з самых спрэчных месцаў у сьвеце. Заходняя частка зьяўляецца сядзібай ізраільскіх улад, а ўсходняя лічыцца палестынцамі сталіцай сваёй будучай дзяржавы. Міжнародная супольнасьць не прызнае Ерусалім сталіцай Ізраіля, пакуль статус гораду ня будзе вызначаны ў выніку ізраільска-палестынскіх перамоваў.

Ерусалім і Палестынская Аўтаномія рыхтуюцца да беспарадкаў пасьля рашэньня Дональда Трампа прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля. Улады прагназуюць, што на вуліцы гарадоў выйдуць тысячы незадаволеных палестынцаў.

Ізраільскія ўлады прынялі рашэньне выслаць на вуліцы Ерусаліму і гарадоў Заходняга берагу тысячы дадатковых жаўнераў і паліцыянтаў. Улады спадзяюцца, што пасьля пятнічных вячэрніх малітваў могуць выйсьці тысячы чалавек.

Учора ў беспарадках была параненая 31 асоба, а з Сэктара Газа ў бок Ізраіля былі выпушчаныя некалькі ракет. Адна дасягнула цэлі, але ніхто не пацярпеў. Лідар радыкальнага Хамасу, які кіруе Сэктарам Газа, заклікаў да збройнага паўстаньня.

Палестынскі прэзыдэнт не заклікаў да насільля, але рэзка раскрытыкаваў рашэньне Дональда Трампа і выключыў яго з далейшых мірных перамоваў на Блізкім Усходзе. «Мы лічым, што ЗША, якія сталі на адзін з бакоў, зьменшылі сваю ролю на Блізкім Усходзе. Яны ня маюць ужо ніякай ролі», – заявіў Махмуд Абас.

У сераду Дональд Трамп прызнаў Ерусалім сталіцай Ізраіля. Амэрыка стала першай краінай у сьвеце, якая гэта зрабіла. Рашэньне асудзілі амаль усе краіны Эўропы і Блізкага Ўсходу, а пахваліў толькі Ізраіль.

Ерусалім – гэта адно з самых спрэчных месцаў у сьвеце. Заходняя частка зьяўляецца сядзібай ізраільскіх улад, а ўсходняя лічыцца палестынцамі сталіцай сваёй будучай дзяржавы. Міжнародная супольнасьць не прызнае Ерусалім сталіцай Ізраіля, пакуль статус гораду ня будзе вызначаны ў выніку ізраільска-палестынскіх перамоваў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт