Logo Polskiego Radia
Print

Данія скіруе імігрантаў на бязьлюдныя выспы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.12.2017 16:11
Такі варыянт разглядае дацкае міністэрства па міграцыі ды інтэграцыі.
Foto: Pixabay/CC0

Дацкі міністар па справах міграцыі і інтэграцыі Інгер Стойбэрг не выключае адпраўку мігрантаў, якім адмоўлена ў прытулку ў Даніі, на незаселеныя выспы. Гэта адказ ураду на прапанову перагляду міграцыйнай палітыкі з боку нацыяналістычнай Дацкай народнай партыі.

"Я заўсёды гатова прыняць добрыя ідэі, як мы можам палепшыць кантроль над мігрантамі, якім было адмоўлена ў праве на пастаяннае месца жыхарства ў Даніі. Гэта тычыцца і прапановы дацкай Народнай партыі", – сказала газэце «Belingske» міністар Стойбэрг. Пры гэтым яна дадала, што такое рашэньне можа быць парушэньнем правоў чалавека. Таксама могуць быць фінансавыя цяжкасьці з выкананьнем такога рашэньня.

Праблема закранае тысячу чалавек, якія пасьля адмовы ў прадстаўленьні прытулку прыбываюць у часовых лягерах у чаканьні дэпартацыі. Жыхары горада, дзе знаходзяцца ўцекачы, скардзяцца на нязручнасьці, зьвязаныя зь іх прысутнасьцю, у першую чаргу гэта паніжанае пачуцьцё бясьпекі.

Данія разам з Баўгарыяй і Чэхіяй зьяўляецца той краінай, дзе цяжэй за ўсё атрымаць статус палітычнага ўцекача. Сёлета станоўча разгледжаны толькі 26% заяў аб прадстаўленьні прытулку. Летась дадзены паказьнік складаў 82%.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт