Logo Polskiego Radia
Print

У газавым тэрмінале пад Венай адбыўся выбух

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.12.2017 14:56
Тэрмінал зьяўляецца найбольшым тэрміналам для газу, імпартаванага праз Аўстрыю з Расеі і Нарвэгіі.
PAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA

Адна асоба загінула, прынамсі 18 чалавек параненыя ў выніку выбуху ў газавым тэрмінале пад Венай. Выбух прагучаў каля 9 гадзіны раніцы. Амаль адразу былі эвакуіраваныя 50 працаўнікоў тэрміналу. Усё ж адну асобу не ўдалося выратаваць, а прынамсі 18 чалавек параненыя.
У выніку выбуху распачаўся агромністы пажар. Паведамляецца, што сытуацыя знаходзіцца пад кантролем, аднак тушэньне пажару надалей працягваецца.
Прадстаўнікі аўстрыйскага пастаўшчыка газу і паліваў OMV пакуль ня хочуць гаварыць пра прычыны выбуху. Паліцыя падазрае тэхнічную няспраўнасьць.
Тэрмінал у Баўмгартэне зьяўляецца найбольшым газавым тэрміналам для газу, імпартаванага праз Аўстрыю з Расеі і Нарвэгіі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт