Logo Polskiego Radia
Print

Выбух у Аўстрыі: пастаўкі газу ў шэраг краін Эўропы прыпыненыя

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.12.2017 16:01
Транзытныя пастаўкі ў напрамку Італіі, Славеніі і Вугоршчыны ў цяперашні час перапыненыя.
PAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA

Выбух у Аўстрыі: пастаўкі газу ў шэраг краін Эўропы прыпыненыя
Выбух на газаразьмеркавальнай станцыі ў Аўстрыі прывёў да прыпыненьня паставак газу ў шэраг эўрапейскіх краін. Пра гэта паведаміў у аўторак, 12 сьнежня, рэгулятар E-Control.
«Транзытныя пастаўкі ў напрамку Італіі, Славеніі і Вугоршчыны ў цяперашні час перапыненыя. Мы працуем над больш хуткім здыманьнем абмежаваньняў», – заявілі ў E-Control.
Разам з тым, пастаўкі газу ў кірунку газаразьмеркавальнай станцыі прыпыніў славацкі апэратар ГТС Eustream.
«У мэтах бясьпекі мы спынілі транспарціроўку газу ў кірунку Баумгартэна», – паведамілі ў кампаніі.
У сваю чаргу Італія ўвяла надзвычайнае становішча ў сувязі з выбухам.
Нагадаем, у Аўстрыі 12 сьнежня на адной з найбуйнейшых у краіне газавых станцый адбыўся выбух. Паводле паліцыі, прычынай сталі тэхнічныя непаладкі. У выніку выбуху загінула адна асоба, 18 параненыя.

Выбух на газаразьмеркавальнай станцыі ў Аўстрыі прывёў да прыпыненьня паставак газу ў шэраг эўрапейскіх краін. Пра гэта паведаміў у аўторак, 12 сьнежня, рэгулятар E-Control.

«Транзытныя пастаўкі ў напрамку Італіі, Славеніі і Вугоршчыны ў цяперашні час перапыненыя. Мы працуем над больш хуткім здыманьнем абмежаваньняў», – заявілі ў E-Control.

Разам з тым, пастаўкі газу ў кірунку газаразьмеркавальнай станцыі прыпыніў славацкі апэратар ГТС Eustream. «У мэтах бясьпекі мы спынілі транспарціроўку газу ў кірунку Баумгартэна», – паведамілі ў кампаніі.

У сваю чаргу Італія ўвяла надзвычайнае становішча ў сувязі з выбухам.

Нагадаем, у Аўстрыі 12 сьнежня на адной з найбуйнейшых у краіне газавых станцый адбыўся выбух. Паводле паліцыі, прычынай сталі тэхнічныя непаладкі. У выніку выбуху загінула адна асоба, 18 параненыя.

Карэспандэнт/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт