Logo Polskiego Radia
Print

Урад Тэрэзы Мэй прайграў ключавое галасаваньне па брэксіту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.12.2017 13:53
Парлямэнт вырашыў, што ён павінен ратыфікаваць дамову аб умовах брэксіту.
PAP/EPA/FACUNDO ARRIZABALAGA

Урад Тэрэзы Мэй прайграў ключавое галасаваньне па брэксіту
Урад Тэрэзы Мэй пацярпеў паразу ў ходзе галасаваньня па важнай папраўцы, згодна з якой выніковае пагадненьне аб умовах выхаду Вялікабрытаніі з Эўразьвязу павінна быць ратыфікавана парлямэнтам.
Брытанскі ўрад настойвае на тым, што гэта становішча аслабляе яго пазыцыю, паколькі абмяжоўвае час для перамоваў з ЭЗ, на якія і так адведзены вельмі сьціснуты тэрмін да 29 сакавіка 2019 года.
Тым ня менш, брытанскія дэпутаты прагаласавалі супраць пазыцыі ўрада. Першае паражэньне кабінэта Тэрэзы Мэй у парлямэнце па пытаньні «брэксіта» адбылося за дзень да саміту ЭЗ, на якім ён будзе абмяркоўвацца.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт