Logo Polskiego Radia
Print

Расея будзе змагацца за свае помнікі ў Эўропе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.12.2017 15:01
Пра гэта сказаў кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў на пасяджэньні Савета Фэдэрацыі.
Foto: The Presidential Press and Information Office

У сваім выступе дыплямат гаварыў пра дэмантаж савецкіх помнікаў у Польшчы. Выступаючы на пасяджэньні Сэната Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква будзе патрабаваць, каб «помнікі савецкім воінам былі абароненыя ня толькі ў Польшчы, але й ва ўсім сьвеце».

Тыднем раней пад эгідай Міністэрства замежных спраў Расеі ў Маскве прайшла сустрэча паміж расейскімі і польскімі экспэртамі. Польскія ўдзельнікі тлумачылі расейскаму боку, што з грамадзкай прасторы выдаляюцца тыя сымбалі ды помнікі, якія адносяцца да пэрыяду савецкага панаваньня і нагадваюць пра злачынствы, зьдзейсьненыя ў дачыненьні да польскай нацыі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт