Logo Polskiego Radia
Print

Новы ўрад Аўстрыі на чале з Сэбастыянам Курцам прыведзены да прысягі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.12.2017 14:52
У ходзе перадвыбарчай кампаніі Сэбасьціян Курц абяцаў зьнізіць падаткі і прыняць жорсткія меры супраць іміграцыі.
PAP/EPA/FLORIAN WIESER

PAP/Marcin ObaraНовы ўрад Аўстрыі на чале з Сэбастыянам Курцам прыведзены да прысягі
Новы ўрад Аўстрыі ў складзе кансэрватыўнай Аўстрыйскай народнай партыі і ўльтраправай Партыі свабоды быў прыведзены да прысягі ў панядзелак. Цырымонія прывядзеньня да прысягі адбылася ў палацы Хофбург у Вене.
Новым аўстрыйскім канцлерам стаў былы кіраўнік МЗС Аўстрыі Сэбастыян Курц. 31-гадовы палітык стаў самым маладым прэм’ерам у Эўропе.
Тым часам, у сталіцы Аўстрыі прайшла дэманстрацыя праціўнікаў новага ўрада краіны, у якой прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек.
На выбарах, якія прайшлі 15 кастрычніка, Аўстрыйская народная партыя атрымала 31,5% галасоў, заняўшы першае месца. Партыя свабоды стала трэцяй (26%). У ходзе перадвыбарчай кампаніі Сэбасьціян Курц абяцаў зьнізіць падаткі і прыняць жорсткія меры супраць іміграцыі.
Працэдура фарміраваньня кіруючай кааліцыі завяршылася ў мінулую суботу.
Чытаць цалкам: https://www.interfax.by/news/world/1235054

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт