Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ера Ізраіля падазраюць у карупцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.12.2017 14:11
Гаворка ідзе пра меркаваную карупцыю, фальсыфікацыі й парушэньне прынцыпаў грамадзкага даверу.
PAP/EPA/ABIR SULTAN

Прэм'ера Ізраіля падазраюць у карупцыі
Гаворка ідзе пра меркаваную карупцыю, фальсыфікацыі й парушэньне прынцыпаў грамадзкага даверу.
Ізраільская паліцыя пасьля некалькіх месяцаў расьсьледаваньня хоча выставіць Біньяміну Нетаньяху абвінавачваньні ў карупцыі. Сам прэм'ер кажа, што гэта змова левых сілаў і спроба зрынуць урад.
Апошнім часам ізраільская паліцыя правяла сем слуханьняў прэм'ера, якія былі праведзеныя ў яго рэзыдэнцыі ў Ерусаліме. Апошняе працягвалася чатыры гадзіны.
Не вядома, ці плянуюцца наступныя, але ізраільскі „Канал 10” паведаміў, што паліцыя сур’ёзна разглядае магчымасьць абвінавачваньня прэм'ер-міністра й накіраваньня справы ў генпракуратуру. Гэта, хутчэй за ўсё, павінна адбыцца да канца году.
Гаворка ідзе пра меркаваную карупцыю, фальсыфікацыі й парушэньне прынцыпаў сацыяльнага даверу.
Сам Біньямін Нетаньяху лічыць, што гэта змова левых сілаў, якія хоча скінуць яго ўрад.
У мінулую суботу ў Тэль-Авіве адбылася чарговая дэманстрацыя, удзельнікі якой патрабавалі адстаўкі прэм'ера.
Біньямін Нетаньяху займае пасаду прэм'ер-міністра Ізраіля бесьперапынна на працягу 11 гадоў. Паводле ізраільскага права, нават калі б супраць яго былі высунутыя абвінавачваньні, то ён ня мусіць сыходзіць у адстаўку.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт