Logo Polskiego Radia
Print

«Газпром» спыніў закупку труб для «Паўночнага патоку – 2»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.12.2017 14:50
Трубы для наземнай часткі газаправоду здаліся заказчыку занадта дарагімі.
pixabay.com/Public Domain CC0

«Газпром» палічыў завышаным кошт трубаў для наземнага ўчастку Паўночна-Эўрапейскага газаправоду й адмяніў кантракты на іх пастаўку. Лісты з паведамленьнем аб гэтым трубныя кампаніі атрымалі ў сераду, паведамляюць «Ведомости».

Прычына – зьмена цэнавай палітыкі «Газпрому» ў дачыненьні да закупкі труб вялікага дыямэтру. «Газпром» хоча зьнізіць цэны на трубы вялікага дыямэтру, а прычынай і каталізатарам гэтага магло стаць зьяўленьне на трубным рынку новага гульца, кажа чалавек, блізкі да адной з трубных кампаній.

Загорскі трубны завод, які адкрыўся ў 2015 годзе й які пачаў у ліпені гэтага году пастаўляць трубы «Газпрому», прапанаваў зьніжку да актуальных цэнаў у 13-15%. І абяцаў пастаўляць трубы «Газпрому» на 20-25% таньней.

У завода ёсьць кантракт зь дзяржманапалістам на 112 тыс. т, а вырабляць ён можа 500 тыс. т у год.

«Паўночны паток – 2» – гэта газавая магістраль зь дзьвюх нітак з Расеі ў Нямеччыну праз Балтыйскае мора. Прапускная магчымасьць трубаправоду складае 55 млрд кубамэтраў газу ў год. Новы газатранспартны калідор павінен быць аддадзены ў эксплюатацыю ў 2019 годзе. Тады ж Расея плянуе спыніць транзыт газу праз Украіну.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт