Logo Polskiego Radia
Print

У Даніі наркадылер пераблытаў аўтамабіль паліцыі з таксі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.12.2017 16:07
«Ён быў моцна зьдзіўлены, калі зразумеў, што едзе ў аўтамабілі паліцыі».
Дацкая паліцыяДацкая паліцыяcommons.wikimedia.org/BillyDK/CC BY-SA 4.0

У Даніі наркадылер пераблытаў аўтамабіль паліцыі з таксі
У сталіцы Даніі Капэнгагене наркадылер памылкова сеў у паліцэйскі аўтамабіль замест таксі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні мясцовай паліцыі ў Twitter.
Стражы парадку адзначылі, што дылер сьпяшаўся дамоў з партыяй канопляў, таму пераблытаў таксі з машынай паліцыі.
«Ён быў моцна зьдзіўлены, калі зразумеў, што едзе ў аўтамабілі паліцыі», – распавялі ў паліцыі Капэнгагена.
Адзначаецца, што пры дылеры было знойдзена каля тысячы доз лёгкага наркотыку.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт