Logo Polskiego Radia
Print

ЦВК Расеі завяршае прыём заявак кандыдатаў у прэзыдэнты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.12.2017 12:38
З заўтрашняга дня выбарчыя штабы змогуць пачаць збор подпісаў прыхільнікаў.
ЦВК Расеі завяршае прыём заявак кандыдатаў у прэзыдэнты.ЦВК Расеі завяршае прыём заявак кандыдатаў у прэзыдэнты. PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

ЦВК Расеі завяршае прыём заявак кандыдатаў у прэзыдэнты
З заўтрашняга дня выбарчыя штабы змогуць пачаць збор подпісаў прыхільнікаў.
Сёньня Цэнтральная выбарчая камісія Расеі заканчвае прыём заявак ад патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкія выбары, якія адбудуцца ў 2018 годзе. З заўтрашняга дня выбарчыя штабы змогуць пачаць збор подпісаў прыхільнікаў. Гэты этап завершыцца 31 студзеня, а 10 лютага Цэнтральная выбарчая камісія абвесьціць афіцыйны сьпіс кандыдатаў, на якіх расейцы змогуць галасаваць 18 сакавіка будучага году.
Паводле выбарчага заканадаўства, подпісаў падтрымкі ня мусяць зьбіраць кандыдаты, вылучаныя парлямэнцкімі фракцыямі. Такім чынам дзейны прэзыдэнт Уладзімір Пуцін, як незалежны кандыдат, будзе прымушаны сабраць 300 тысяч подпісаў выбаршчыкаў.
У сваю чаргу па 100 тысяч подпісаў павінны сабраць кандыдаты, вылучаныя партыямі, якія ў парлямэнт не ўваходзяць.
Лідар апазыцыі Аляксей Навальны не атрымаў згоды балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах. У гэткай сытуацыі палітык абвясьціў агульнарасейскую акцыю байкоту выбараў.
аз

Сёньня Цэнтральная выбарчая камісія Расеі заканчвае прыём заявак ад патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкія выбары, якія адбудуцца ў 2018 годзе. З заўтрашняга дня выбарчыя штабы змогуць пачаць збор подпісаў прыхільнікаў. Гэты этап завершыцца 31 студзеня, а 10 лютага Цэнтральная выбарчая камісія абвесьціць афіцыйны сьпіс кандыдатаў, за якіх расейцы змогуць галасаваць 18 сакавіка будучага году.

Паводле выбарчага заканадаўства, подпісаў падтрымкі ня мусяць зьбіраць кандыдаты, вылучаныя парлямэнцкімі фракцыямі. Такім чынам дзейны прэзыдэнт Уладзімір Пуцін, як незалежны кандыдат, будзе прымушаны сабраць 300 тысяч подпісаў выбаршчыкаў.

У сваю чаргу па 100 тысяч подпісаў павінны сабраць кандыдаты, вылучаныя партыямі, якія ў парлямэнт не ўваходзяць.

Лідар апазыцыі Аляксей Навальны не атрымаў згоды балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах. У гэткай сытуацыі палітык абвясьціў агульнарасейскую акцыю байкоту выбараў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт