Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына: пасажырскае судна ўдарыла ў мост на Рэйне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.12.2017 13:11
На борце знаходзіліся 103 пасажыры й 26 членаў экіпажа. 27 чалавек былі параненыя, чацьвёра зь іх сур'ёзна.
Пасажырскае судна „Swiss Cristal” ударыла ў слуп моста на рацэ Рэйн. Пасажырскае судна „Swiss Cristal” ударыла ў слуп моста на рацэ Рэйн. PAP/EPA/KLAUS FELDER

Нямеччына: пасажырскае судна ўдарыла ў мост на Рэйне
27 чалавек былі параненыя, чацьвёра зь іх сур'ёзна.
Пасажырскае судна „Swiss Cristal” ударыла ў слуп моста на рацэ Рэйн. Падзея адбылася ўчора позна ўвечары. На борце знаходзіліся 103 пасажыры й 26 членаў экіпажа. 27 чалавек былі параненыя, чацьвёра зь іх сур'ёзна. Выратавальная акцыя працягвалася некалькі гадзін. У ёй прынялі ўдзел 80 пажарных. Пасажыры былі эвакуяваныя на бераг.
Судна „Swiss Cristal” было адбуксіраванае. Большасьць пасажыраў вырашыла працягнуць экскурсію ў Нідэрлянды.
У сваю чаргу адрэзак аўтамагістралі А42, які ахоплівае пашкоджаны мост быў зачынены да часу праверкі яго тэхнічнага стану.
аз

Пасажырскае судна „Swiss Cristal” ударыла ў слуп моста на рацэ Рэйн. Падзея адбылася ўчора позна ўвечары. На борце знаходзіліся 103 пасажыры й 26 членаў экіпажа. 27 чалавек былі параненыя, чацьвёра зь іх сур'ёзна. Выратавальная акцыя працягвалася некалькі гадзін. У ёй прынялі ўдзел 80 пажарных. Пасажыры былі эвакуяваныя на бераг.

Судна „Swiss Cristal” было адбуксіраванае. Большасьць пасажыраў вырашыла працягнуць экскурсію ў Нідэрлянды.

У сваю чаргу адрэзак аўтамагістралі А42, які ахоплівае пашкоджаны мост, быў зачынены да часу праверкі яго тэхнічнага стану.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт