Logo Polskiego Radia
Print

12 сьмяротных ахвяр тэракту ў Афганістане

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.12.2017 13:20
Сьмяротнік падарваў сябе падчас пахавальнай цырымоніі былога губэрнатара раёна.
EPA/GHULAMULLAH HABIBI

У Афганістане ў выніку тэракту на пахаваньні загінулі як мінімум 12 чалавек і паранена 14. У правінцыі Нангархар на ўсходзе краіны сьмяротнік падарваў сябе падчас пахавальнай цырымоніі былога губэрнатара раёна. Чыноўнік памёр ад натуральных прычын.

Ніхто не прызнаўся ў нападзе. Вядома, аднак, што ў правінцыі Нангархар актыўна дзейнічаюць тэрарысты так званай Ісламскай дзяржавы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт