Logo Polskiego Radia
Print

Больш за 450 затрыманых і 21 забіты: пратэсты ў Іране пашыраюцца

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.01.2018 14:12
Маніфэстанты патрабуюць спыніць інфляцыю і адправіць у адстаўку кіраўніцтва краіны.
PAP/EPA/STR

За тры дні ў сталіцы Ірану затрыманыя больш за 450 чалавек, а ў трэцім па велічыні горадзе краіны Ісфахане толькі ў ноч з панядзелка на аўторак загінулі 9 чалавек. Усяго ў пратэстах, якія ідуць у Іране ад 28 сьнежня, загінула 21 асоба.

Каля 200 чалавек былі затрыманыя ў суботу, 150 у нядзелю і 100 у панядзелак – паведаміў Алі Асгхар Насэрбахт (Ali Asghar Naserbakht), намесьнік кіраўніка тэгеранскай правінцыі.

Як паведамляе дзяржаўнае іранскае тэлебачаньне, 9 асобаў загінулі ў панядзелак у горадзе Ісфахане, калі дэманстранты паспрабавалі ўзяць штурмам паліцэйскі ўчастак.

Масавыя пратэсты ўспыхнулі ў вялікім рэгіянальным цэнтры Ірану – горадзе Мэшхед – пяць дзён таму. Іх непасрэднай прычынай стаў рост цэнаў на прадукты харчаваньня. Хутка пратэсты распаўсюдзіліся на ўсю краіну, уключаючы сталіцу Тэгеран. Маніфэстанты патрабуюць адстаўкі вышэйшага кіраўніцтва Ірану на чале з аяталой Алі Хамэнэі. Гэта самыя масавыя пратэсты ў ісламскай рэспубліцы за апошнія 9 гадоў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт