Logo Polskiego Radia
Print

На вуліцах Ірану працягваюцца антыўрадавыя дэманстрацыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.01.2018 14:01
Гэта найбуйнейшыя пратэсты з 2009 году, калі масавыя дэманстрацыі выклікалі фальсыфікацыі на выбарах.
На вуліцах Ірану працягваюцца антыўрадавыя дэманстрацыі.На вуліцах Ірану працягваюцца антыўрадавыя дэманстрацыі. PAP/EPA/ALI MARIZAD

На вуліцах Іраку працягваюцца антыўрадавыя дэманстрацыі
Гэта самыя буйныя акцыі пратэсту з 2009 году, калі масавыя дэманстрацыі выклікалі фальсыфікацыі на выбарах.
У іранскіх гарадах дзясяткі тысяч людзей прадэманстравалі сваю падтрымку дзяржаўнага рэжыму. Мабілізацыя яго прыхільнікаў зьяўляецца адказам на хвалю антыўрадавых пратэстаў, якія пераўтварыліся ў масавыя беспарадкі. У іх ходзе загінулі, па меншай меры, 21 чалавек.
Арганізатары дэманстрацыі асудзілі зачыншчыкаў насільля й выказалі салідарнасьць з духоўным і палітычным лідарам Ісламскай Рэспублікі аяталой Алі Хамэнэі.
Раней беспарадкі асудзілі таксама лідары рэфарматарскага руху й абвінавацілі Злучаныя Штаты Амэрыкі ў іх распальваньні. Адначасова яны заклікалі іранскія ўлады заняцца вырашэньнем эканамічных праблемаў, якія сталі іх прычынай.
Дэманстрацыі супраць беспрацоўя, карупцыі й росту цэнаў на асноўныя прадукты працягваюцца ў Іраку зь мінулага тыдня. Гэта самыя буйныя акцыі пратэсту з 2009 году, калі масавыя дэманстрацыі выклікалі фальсыфікацыі на выбарах.
аз

У іранскіх гарадах дзясяткі тысяч людзей прадэманстравалі сваю падтрымку дзяржаўнага рэжыму. Мабілізацыя яго прыхільнікаў зьяўляецца адказам на хвалю антыўрадавых пратэстаў, якія пераўтварыліся ў масавыя беспарадкі. У іх ходзе загінулі па меншай меры 21 чалавек.

Арганізатары дэманстрацыі асудзілі зачыншчыкаў насільля й выказалі салідарнасьць з духоўным і палітычным лідарам Ісламскай Рэспублікі аяталой Алі Хамэнэі.

Раней беспарадкі асудзілі таксама лідары рэфарматарскага руху й абвінавацілі Злучаныя Штаты Амэрыкі ў іх распальваньні. Адначасова яны заклікалі іранскія ўлады заняцца вырашэньнем эканамічных праблемаў, якія сталі іх прычынай.

Дэманстрацыі супраць беспрацоўя, карупцыі й росту цэнаў на асноўныя прадукты працягваюцца ў Іране зь мінулага тыдня. Гэта самыя буйныя акцыі пратэсту з 2009 году, калі масавыя дэманстрацыі выклікалі фальсыфікацыі на выбарах.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт