Logo Polskiego Radia
Print

У Летуве адсьвяткуюць 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.01.2018 14:46
Большасьць з 30 праектаў будуць рэалізоўвацца пры ўдзеле летувіскіх партнэраў.
pixabay.com/CC0

У Летуве падрыхтаваная багатая праграма з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы. Польскі інстытут у Вільні будзе прэзэнтаваць агульныя для польскай і летувіскай гісторыі постаці і падзеі. Большасьць з 30 праектаў будуць рэалізоўвацца пры ўдзеле летувіскіх партнэраў.
Польскі інстытут у Вільні ўжо ў мінулым годзе распачаў сьвяткаваньне. Гэта была, між іншым, выстава прысьвечаная брату Юзэфа Пілсудзкага Браніславу Пілсудзкаму. Гэта постаці, зьвязаныя таксама з Летувой.
Адным з пунктаў сьвяткаваньня стане заплянаваная на лістапад прэзэнтацыя рукапісу паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Акрамя таго будуць прадстаўленыя постаці жанчын, зьвязаных з незалежніцкім рухам. Будуць нагаданыя асобы Габрыеля і Станіслава Нарутовічаў. Адзін з іх стаў прэзыдэнтам Польшчы, а другі быў падпісантам акту незалежнасьці Летувы ў 1918 годзе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт