Logo Polskiego Radia
Print

У Летуве выбралі „Паляка 2017 году”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2018 13:17
Сёлета выбары „Паляка году” ў Летуве прайшлі ўжо дваццаты раз.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Летуве выбралі „Паляка 2017 году”
Сёлета выбары „Паляка году” ў Летуве прайшлі ўжо дваццаты раз.
У Летуве былі абвешчаныя вынікі конкурсу „Паляк 2017 году”, які арганізоўвае польская газэта „Kurier Wileński”.
Пераможцам конкурсу стала Рэгіна Маркевіч з салечніцкіх мясцовых уладаў. Сёлета выбары „Паляка году” ў Летуве прайшлі ўжо дваццаты раз.
Рэгіна Маркевіч зьяўляецца дырэктарам аддзела адукацыі й спорту ва ўладах Салечніцкага раёну.
Пераможцамі конкурсу зьяўляюцца асобы, якія дзейнічаюць на карысьць польскай грамады на Віленшчыне.
„Гэта людзі, якія карыстаюцца вялікай пашанай”, -запэўнівае галоўны рэдактар газэты „Kurier Wileński” Робарт Міцкевіч.
Апрача журы на кандыдатаў галасуюць таксама чытачы газэты. Сёлетні пераможца - Рэгіна Маркевіч атрымала больш за 2 тысячы галасоў.
Цырымонія ўручэньня тытулу „Паляк 2017 году” адбудзецца 21 студзеня ў Доме польскай культуры ў Вільні.
аз

У Летуве былі абвешчаныя вынікі конкурсу „Паляк 2017 году”, які арганізоўвае польская газэта „Kurier Wileński”.

Пераможцам конкурсу стала Рэгіна Маркевіч з салечніцкіх мясцовых уладаў. Сёлета выбары „Паляка году” ў Летуве прайшлі ўжо дваццаты раз.

Рэгіна Маркевіч зьяўляецца дырэктарам аддзела адукацыі й спорту ва ўладах Салечніцкага раёну.

Пераможцамі конкурсу зьяўляюцца асобы, якія дзейнічаюць на карысьць польскай грамады на Віленшчыне.

„Гэта людзі, якія карыстаюцца вялікай пашанай”, - запэўнівае галоўны рэдактар газэты „Kurier Wileński” Робэрт Міцкевіч.

Апрача журы на кандыдатаў галасуюць таксама чытачы газэты. Сёлетні пераможца Рэгіна Маркевіч атрымала больш за 2 тысячы галасоў.

Цырымонія ўручэньня тытулу „Паляк 2017 году” адбудзецца 21 студзеня ў Доме польскай культуры ў Вільні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт