Logo Polskiego Radia
Print

18 млд даляраў неабходна на мур на мяжы ЗША і Мэксыкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.01.2018 16:13
У суме на паўднёвай мяжы ЗША штучная агароджа будзе мець больш за 1600 кілямэтраў.
PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

18 млд даляраў неабходна на мур на мяжы ЗША і Мэксыкі
Амэрыканскія сэнатары пазнаёміліся з плянамі замены старых і ўсталяваньні новых умацаваньняў на мяжы з Мэксыкай. Кошт гэтай апэрацыі ацэньваецца ў 18 млд даляраў цягам 10 гадоў – інфармуе "Wall Street Journal".
Прадстаўленыя сэнатарам праекты прадугледжваюць замену старых бар’ерак даўжынёй каля 1052 кілямэтраў, існуючых цяпер на адрэзку мяжы, і будову новай агароджы на адрэзку каля 560 кілямэтраў.
У суме на паўднёвай мяжы ЗША штучная агароджа будзе мець больш за 1600 кілямэтраў.
Дональд Трамп яшчэ раней, падчас палёту над мяжой з Мэксыкай у ліпені мінулага году сказаў журналістам, што канчаткова мур ня будзе збудаваны на цэлай мяжы, але агулам будзе мець даўжыню ад 1,1 тысячы да 1,4 тысячы кілямэтраў.

Амэрыканскія сэнатары пазнаёміліся з плянамі замены старых і ўсталяваньні новых умацаваньняў на мяжы з Мэксыкай. Кошт гэтай апэрацыі ацэньваецца ў 18 млд даляраў цягам 10 гадоў – інфармуе "Wall Street Journal".

Прадстаўленыя сэнатарам праекты прадугледжваюць замену старых бар’ерак даўжынёй каля 1052 кілямэтраў, існуючых цяпер на адрэзку мяжы, і будову новай агароджы на адрэзку каля 560 кілямэтраў. У суме на паўднёвай мяжы ЗША штучная агароджа будзе мець больш за 1600 кілямэтраў.

Дональд Трамп яшчэ раней, падчас палёту над мяжой з Мэксыкай у ліпені мінулага году сказаў журналістам, што канчаткова мур ня будзе збудаваны на цэлай мяжы, але агулам будзе мець даўжыню ад 1,1 тысячы да 1,4 тысячы кілямэтраў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт