Logo Polskiego Radia
Print

Брусэль робіць стаўку на электрааўтобусы з Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2018 17:09
Першыя польскія аўтобусы павінны зьявіцца на дарогах у Брусэлі ў наступным годзе.
Solaris Urbino 18 Hybrid II.Solaris Urbino 18 Hybrid II.By I.Blu - Praca własna, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=24322876

Брусэль робіць стаўку на электрааўтобусы з Польшчы
Першыя польскія аўтобусы павінны зьявіцца на дарогах у Брусэлі ў наступным годзе.
Брусэль робіць стаўку на электрычныя аўтобусы й частку зь іх закажа ў польскіх вытворцаў. Міністар транспарту сталіцы Бэльгіі абвясьціў электрыфікацыю ўсяго аўтобуснага парка да 2030 году. Свой удзел у гэтых амбітных плянах будзе мець таксама польскі вытворца Solaris.
Надоечы кампанія, якая адказвае за грамадзкі транспарт у Брусэлі паведаміла, што купіць у Польшчы 25 электрычных аўтобусаў разам з поўнай інфраструктурай у выглядзе трансфарматарных станцый і зарадных прыладаў.
Першыя польскія аўтобусы павінны зьявіцца на дарогах у Брусэлі ў наступным годзе. Нагадаем, ужо раней улады Брусэлі замовілі ў кампаніі Solaris сем меншых электрычных аўтобусаў. У сваю чаргу ў чэрвені падпісалі кантракт на пастаўку пяці электробусаў Bluebus з Францыі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт