Logo Polskiego Radia
Print

Эмануэль Макрон наведвае Кітай

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.01.2018 12:46
Пачаўся трохдзённы візыт у Кітай францускага прэзыдэнта.
Foto:ANDY WONG/PAP/EPA

На парадку дня перамоваў уключаныя пытаньні па ўмацаваньні эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама кліматычных зьменаў.

Эмануэль Макрон хоча дамовіцца з Пэкінам пра павелічэньне францускага экспарту ў Кітай. Французы хочуць, каб умовы на кітайскім рынку былі больш спрыяльнымі для прадпрымальнікаў з краін Эўрапейскага Зьвязу. З прэзыдэнтам у Кітай паляцелі прадстаўнікі найбуйнейшых францускіх кампаній з аўтамабільнай галіны, авіяцыі ды гатэльнага бізнэсу.

Неафіцыйна вядома, што падчас візыту Макрона ў Кітаі будзе падпісанае пагадненьне аб продажы каля 100 самалётаў Airbus. Францыя таксама хоча павялічыць экспарт прадуктаў харчаваньня.

Падчас перамоў лідараў Францыі й Кітая таксама будуць абмяркоўвацца тэмы кліматычных зьмен і сытуацыі на Карэйскім паўвостраве.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт