Logo Polskiego Radia
Print

У Бэрліне зроблены крок да ўрадавай кааліцыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.01.2018 17:36
Пасьля выбараў прайшло тры месяцы, але ў Нямеччыне далей няма новага ўрада.
Foto: TILL RIMMELE/PAP/EPA

Партыі ХДС і СДП вядуць перамовы пра стварэньне кааліцыйнага ўраду.

Сёньня партыі заявілі пра дасягненьне першага кампрамісу ў справе падаходнага падатку для багатых. Партыі пагадзіліся на зьніжэньне падатку. Цяпер 42% падатку будзе налічваць не з даходу 53,7 тысяч у год, а з 60 тысяч год. Нямецкая прэса сыгналізуе гэта як прагрэс у перамовах.

Перамовы аб кааліцыі пачаліся ў нядзелю. Яны будуць доўжыцца пяць дзён. Перамовы павінны скончыцца ўначы з чацьвярга на пятніцу.

Вынікам перамоваў павінна стаць так званая «Вялікая кааліцыя» хрысьціянскіх дэмакратаў ды сацыял-дэмакратаў.

Генэральны сакратар СПД Лярс Клінгбэйл сказаў сёньня, што ўсе ўдзельнікі ўсьведамляюць адказнасьць за будучыню Нямеччыны ды Эўропы.

ПР/ю

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт