Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўнікі Паўночнай і Паўднёвай Карэі селі за стол перамоваў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 09.01.2018 12:48
Повадам для ўлагоджаньня напружаных стасункаў стала Алімпіяда.
Сустрэча дэлегацыяў Паўночнай і Паўднёвай Карэі на дэмаркацыйнай лініі ў вёсцы Панмунджом, студзень 2018 г.Сустрэча дэлегацыяў Паўночнай і Паўднёвай Карэі на дэмаркацыйнай лініі ў вёсцы Панмунджом, студзень 2018 г.PAP/EPA/JUNG UI-CHEL / POOL

У аўторак пачаліся першыя за два гады перамовы паміж прадстаўнікамі Паўднёвай і Паўночнай Карэі. Сустрэча адбываецца ў вёсцы Панмунджом у дэмілітарызаванай зоне на мяжы дзьвюх варожых дзяржаваў.

Афіцыйна заяўляецца, то галоўнай тэмай перамоваў будзе ўдзел паўночнакарэйскіх спартоўцаў у зімовых Алімпійскіх гульнях, якія празь месяц пачнуцца ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын уступна пагадзіўся, каб прадстаўнікі яго краіны прынялі ўдзел у Алімпіядзе.

Аднак размовы паміж Сэулам і Пхэньнянам будуць датычыць ня толькі спорту. Два бакі хочуць зьменшыць вайсковае напружаньне ў рэгіёне, якое павысілася пасьля таго, як Паўночная Карэя правяла выпрабаваньні балістычных ракетаў. Акрамя таго, Паўночная і Паўднёвая Карэя зьбіраюцца аднавіць праграму сустрэчы сем’яў разьдзеленых пасьля Карэйскай вайны.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт