Logo Polskiego Radia
Print

Скандальная кніга не сапсавала рэйтынгу Трампа

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 10.01.2018 07:17
Кніга «Агонь і ярасьць», напісаная на падставе інтэрвію з дзесяткамі палітыкаў, паказвае Тампа як чалавека, няздольнага кіраваць краінай.
Прэзыдэнт ЗША Дональд ТрампПрэзыдэнт ЗША Дональд Трампpixabay.com/Public Domain CC0

Скандальная кніга «Агонь і ярасьць», якая раскрывае закулісныя мэханізмы палітыкі Дональда Трампа, не змагла зьнізіць узроўню падтрымкі амэрыканскага прэзыдэнта. Згодна з апошнімі апытаньнямі агенцтва Gallup, Трампу надалей сымпатызуюць 40% амэрыканцаў.

Кніга амэрыканскага журналіста Майкла Ўолфа «Агонь і ярасьць» на працягу тыдня зьяўляецца тэмай для гарачых дыскусіяў у СМІ. Выданьне было ў імгненьне зьмеценае з паліцаў кнігарняў. Кніга, напісаная на падставе інтэрвію зь дзесяткамі высокапастаўленых амэрыканскіх палітыкаў, прадстаўляе Трампа як чалавека, мэнтальна й інтэлектуальна ня здольнага кіраваць краінай.

Адміністрацыя амэрыканскага прэзыдэнта крытыкуе кнігу Майкла Ўолфа. Супрацоўнікі Трампа заяўляюць, што «Агонь і ярасьць» – гэта збор плётак, зьвяртаюць увагу на падтасоўкі фактаў, якія сустракаюцца ў кнізе. Аднак Беламу дому пакуль не ўдаецца адцягнуць грамадзкую ўвагу ад публікацыі.

Нягледзячы на разгромную крытыку Трампа, кніга не паўплывала на настроі звычайных выбаршчыкаў. 40-працэнтны ўзровень даверу да эксцэнтрычнага прэзыдэнта ўтрымліваецца, дзякуючы добрай эканамічнай сытуацыі ў ЗША й нядаўняму зьніжэньню падаткаў – тлумачаць сацыёлягі.

IAR / ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт