Logo Polskiego Radia
Print

Брытанскія банкі будуць шукаць нелегальных імігрантаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.01.2018 14:10
Брытанскі ўрад перадасьць банкам сакрэтны сьпіс людзей, якія падазраюцца ў нелегальным знаходжаньні.
PAP/EPA/NEIL HALL

Брытанскія банкі будуць шукаць нелегальных імігрантаў
Брытанскі ўрад перадасьць банкам сакрэтны сьпіс людзей, якія падазраюцца ў нелегальным знаходжаньні ў Вялікабрытаніі. Урад таксама патрабуе, каб банкі зачынялі рахункі такіх імігрантаў.
Правераныя павінны быць 70 мільёнаў рахункаў. МУС ацэньвае, што ў краіне могуць знаходзіцца сотні тысяч нелегальных імігрантаў. Дэпартамэнт спадзяецца, што ўжо ў першым годзе дзейнасьці сыстэмы ўдасца ідэнтыфікаваць каля 6 тысяч такіх чалавек.
Бяз візы тэарэтычна нельга адчыніць рахунак, здымаць кватэру, працаўладкоўвацца, але ў практыцы многім удаецца абысьці закон.
Калі банк знойдзе рахунак нелегальнага мігранта, то ён будзе замарожаны. У некаторых выпадках грошы можна будзе вярнуць толькі пасьля выезду з краіны.

Урад таксама патрабуе, каб банкі зачынялі рахункі такіх імігрантаў. Правераныя павінны быць 70 мільёнаў рахункаў.

МУС ацэньвае, што ў краіне могуць знаходзіцца сотні тысяч нелегальных імігрантаў. Дэпартамэнт спадзяецца, што ўжо ў першым годзе дзейнасьці сыстэмы ўдасца ідэнтыфікаваць каля 6 тысяч такіх чалавек.

Бяз візы тэарэтычна нельга адчыніць рахунак, здымаць кватэру, працаўладкоўвацца, але ў практыцы многім удаецца абысьці закон.

Калі банк знойдзе рахунак нелегальнага мігранта, то ён будзе замарожаны. У некаторых выпадках грошы можна будзе вярнуць толькі пасьля выезду з краіны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт