Logo Polskiego Radia
Print

Вялікабрытанія: прысудзілі паляка, які хацеў забіць мусульманіна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.01.2018 13:09
Пракурор падкрэсьліў, што мужчына быў прыхільнікам ультраправай брытанскай партыі Britain First.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Вялікабрытанія: прысудзілі паляка, які хацеў забіць мусульманіна
Пракурор падкрэсьліў, што мужчына быў прыхільнікам ультраправай брытанскай партыі Britain First.
Да 33 тыдні ў турме прысудзіў брытанскі суд польскага імігранта, які ўехаў аўтамабілем у бар у паўночным Лёндане з намерам пакрыўдзіць яго ўладальніка.
48-гадовы мужчына раней заявіў паліцыянтам, што ён хоча „забіць мусульманіна” й „робіць гэта для Вялікабрытаніі”.
Інцыдэнт адбыўся ў мінулым годзе ў чэрвені. Марэк З. сеў у машыну й спрабаваў зьбіць гаспадара бара. Перад гэтым ён крычаў „белая сіла” і й зрабіў нацысцкае прывітаньне.
Пракурор падкрэсьліў, што мужчына быў прыхільнікам ультраправай брытанскай партыі Britain First. У сваю чаргу судзьдзя адзначыў, што пэўную ролю тут згулялі расісцкія матывы, а таксама злоўжываньне алькаголем.
Цяпер прысуджаны паляк выйдзе на волю, паколькі суд узяў пад увагу час, які да суду ён правёў у турме.
аз

Да 33 тыдняў у турме асудзіў брытанскі суд польскага імігранта, які ўехаў аўтамабілем у бар у паўночным Лёндане з намерам пакрыўдзіць яго ўладальніка.

48-гадовы мужчына раней заявіў паліцыянтам, што ён хоча „забіць мусульманіна” й „робіць гэта для Вялікабрытаніі”.

Інцыдэнт адбыўся ў мінулым годзе ў чэрвені. Марэк З. сеў у машыну й спрабаваў зьбіць гаспадара бара. Перад гэтым ён крычаў „белая сіла” і й зрабіў нацысцкае прывітаньне.

Пракурор падкрэсьліў, што мужчына быў прыхільнікам ультраправай брытанскай партыі Britain First. У сваю чаргу судзьдзя адзначыў, што пэўную ролю тут згулялі расісцкія матывы, а таксама злоўжываньне алькаголем.

Цяпер прысуджаны паляк выйдзе на волю, паколькі суд узяў пад увагу час, які да суду ён правёў у турме.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт