Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржаўныя ўстановы ЗША прыпынілі дзейнасьць

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.01.2018 10:52
Канцылярыя прэзыдэнта Дональда Трампа вінаваціць дэмакратаў.
Foto: materiały prasowe

Кангрэс ЗША не здолеў прыняць бюджэт. Гэта азначае, што прыпыняць дзейнасьць дзяржаўныя установы. Адбудзецца гэтак званы «shutdown».

Сэнат ня здолеў дасягнуць пагадненьне аб прадаўжэньні тэрміну часовага бюджэту. Перамовы працягваліся да апошняй хвіліны, гэта значыць да 6 гадзін нашага часу. Канцылярыя прэзыдэнта Дональда Трампа выступіла з заявай з нагоды адсутнасьці пагадненьня. Віну за фінансавы крызыс Трамп усклаў на Дэмакратычную партыю.

Прэс-служба Белага дому паведаміла, што ціск дэмакратаў на абарону нелегальных імігрантаў, якія прыбылі ў Злучаныя Штаты як дзеці, парвала пагадненьне.

Прыпыненьне дзеяньня дзяржаўных устаноў азначае, што амэрыканскія фэдэральныя ўстановы спынілі працу, апроч нацыянальнай бясьпекі, пошты, кантролю за паветранай прасторай, мэдыцынскіх стацыянараў, хуткай дапамогі, дапамогі пры стыхійных бедствах, турмаў і электраэнэргетыкі.

Праца дзяржустановаў не адновіцца да той пары, пакуль дзьве партыі не знойдуць кампраміс.

Бюджэтны крызыс праходзіць роўна год пасьля інаўгурацыі прэзыдэнта Дональда Трампа. У апошні раз «shutdown» здарыўся ў 2013 годзе.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт