Logo Polskiego Radia
Print

Кіеў назваў Расею акупантам усходняй тэрыторыі Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.01.2018 15:09
Празаходняй апазыцыі не падабалася, што ў дакумэнце няма слова «вайна».
Aliaksandr Papko/radyjo.net

Кіеў упарадкаваў юрыдычны статус некантраляванай тэрыторыі на ўсходзе Ўкраіны. У прынятым законе прама гаворыцца пра акупацыю – піша «Dziennik. Gazeta Prawna».

У законе ідзе гаворка пра Данбас. У прэамбуле напісана, што акупацыя пачалася з нападзеньня ўзброеных фармаваньняў ды іншых вайсковых структур Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыю Ўкраіны, а таксама арганізацыі і падтрымкі Расеяй тэрарыстычнай дзейнасьці.

Кіеў ня будзе прызнаваць дакумэнты, выдадзеныя ўладамі самаабвешчаных Луганскай і Данецкай Рэспублік, акрамя пасьведчаньняў аб нараджэньні і сьмерці. Такім чынам прызнаецца незаконнасьць зьмены ўладальнікаў маёмасьці, напрыклад, шахтаў. «Адказнасьць за матэрыяльныя і маральныя шкоды, нанесеныя ўкраінскай дзяржаве, органам дзяржаўнай улады, муніцыпальным органам, фізычным ды юрыдычным асобам, нясе Расейская Фэдэрацыя».

Абмеркаваньне законапраекту было гарачым. Падчас першага чытаньня ў кастрычніку мінулага году ў парлямэнце былі запушчаныя дымавыя шашкі. Агулам было ўнесена амаль сямсот паправак. Празаходняй апазыцыі не падабалася, што ў дакумэнце няма слова «вайна». Дэпутат Аляксандр Брыгынец тлумачыў, што такога тэрміну няма ў юрыдычнай мове. Не былі прынятыя радыкальныя папраўкі, якія прадбачвалі ўвядзеньне забароны гандлю з Расеяй або зрыў з ёй дыпляматычных адносін. Тым ня менш, апазыцыя галасавала за праект, паколькі для яе самае важнае, што Расея была названая акупантам.

Dziennik. Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт