Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейскае абсталяваньне без праблем трапляе на ахоплены санкцыямі Крым

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.01.2018 18:50
Фінская фірма адмовілася пастаўляць дызэльныя генэратары - абсталяваньне замянілі нямецкім.
wikimedia commons/ Crossswords/ CC BY-SA 3.0

Эўрапейскае абсталяваньне без праблем трапляе на ахоплены санкцыямі Крым
Крымскі завод «Залив», які з-за эўрапейскіх санкцый ня змог купіць абсталяваньня фінскай кампаніі Wärtsilä, без праблем набыў генэратары ад канцэрну MAN. Нямецкая кампанія заяўляе, што нічога ў Крым не пастаўляла.
Фінская фірма Wärtsilä адмовілася пастаўляць дызэльныя генэратары на керчанскую суднаверф «Залив» для будаўніцтва аварыйна-ратавальнага судна, якое каштуе 2 млрд 790 млн расейскіх рублёў. У сувязі з гэтым абсталяваньне прыйшлося замяніць генэратарамі нямецкай фірмы. Калі гэтая інфармацыя стала вядомая, афіцыйны прадстаўнік канцэрну MAN паведаміў, што фірма не парушала санкцыяй супраць Расеі й ня ведае, як генэратары трапілі ў анэксаваны Крым. У сваю чаргу ў Фэдэральным міністэрстве эканомікі й энэргетыкі Германіі адмовіліся выказвацца па гэтай тэме, заявіўшы, што ведамства не камэнтуе экспартных пытаньняў прыватных кампаній.
Паводле экспэртаў, склалася неадназначная сытуацыя, таму што MAN мог і ня ведаць, куды трапілі генэратары, паколькі керчанскі завод мог іх набыць у Расеі ў пасярэдніка. Зь іншага боку, згаданы факт сьведчыць пра тое, што эканамічныя санкцыі супраць Расеі без праблем можна абысьці, паведамляе РБК.

Крымскі завод «Залив», які з-за эўрапейскіх санкцый ня змог купіць абсталяваньня фінскай кампаніі Wärtsilä, без праблем набыў генэратары ад канцэрну MAN. Нямецкая кампанія заяўляе, што нічога ў Крым не пастаўляла.

Фінская фірма Wärtsilä адмовілася пастаўляць дызэльныя генэратары на керчанскую суднаверф «Залив» для будаўніцтва аварыйна-ратавальнага судна, якое каштуе 2 млрд 790 млн расейскіх рублёў. У сувязі з гэтым абсталяваньне прыйшлося замяніць генэратарамі нямецкай фірмы.

Калі гэтая інфармацыя стала вядомая, афіцыйны прадстаўнік канцэрну MAN паведаміў, што фірма не парушала санкцыяй супраць Расеі й ня ведае, як генэратары трапілі ў анэксаваны Крым. У сваю чаргу ў Фэдэральным міністэрстве эканомікі й энэргетыкі Германіі адмовіліся выказвацца па гэтай тэме, заявіўшы, што ведамства не камэнтуе экспартных пытаньняў прыватных кампаній.

Паводле экспэртаў, склалася неадназначная сытуацыя, таму што MAN мог і ня ведаць, куды трапілі генэратары, паколькі керчанскі завод мог іх набыць у Расеі ў пасярэдніка. Зь іншага боку, згаданы факт сьведчыць пра тое, што эканамічныя санкцыі супраць Расеі без праблем можна абысьці, паведамляе РБК.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт