Logo Polskiego Radia
Print

МВФ падымае прагноз для глябальнай гаспадаркі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.01.2018 13:50
Эканомікі краін цэнтральнай і ўсходняй Эўропы таксама будуць расьці хутчэй, чым МВФ прагназаваў восеньню.
pixabay.com/Public Domain CC0

МВФ падымае прагноз для глябальнай гаспадаркі
Сусьветная гаспадарка разьвіваецца ўсё хутчэй – інфармуе МВФ і падымае прагноз глябальнага росту ВУП на 2018-2019 гады на 0,2%. Эканомікі краін цэнтральнай і ўсходняй Эўропы таксама будуць расьці хутчэй, чым МВФ прагназаваў восеньню.
Глябальная гаспадарка ў бліжэйшыя два гады будзе разьвівацца ў тэмпе 3,9%. Яшчэ ў кастрычніку прагнозы давалі 3,7%.
Аўтары рапарту тлумачаць павышэньне прагнозаў, між іншым, чаканым уплывам падатковых зьмен у ЗША на ўзровень вытворчасьці.
Аналітыкі фонду таксама вырашылі, што хутчэй будуць разьвівацца гаспадаркі Эўропы. «У менш заможных краінах Эўропы, дзе рост у 2017 годзе перавысіў 5%, у 2018 і 2019 гадах мы спадзяемся большай, чым пачаткова прагназавалася, актыўнасьці. За гэта адказвае вышэйшы прагноз росту ў Польшчы і асабліва ў Турцыі», – тлумачаць аўтары рапарту.
Акрамя Польшчы і Турцыі ў складзе Эўропы, якая разьвіваецца, МВФ пералічвае Вугоршчыну, Румынію, Баўгарыю, Сэрбію, Альбанію, Харватыю, Босьнію і Герцагавіну, Македонію, Косава і Чарнагорыю.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт